Звадзецкае
| Звадзецкае | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Гайнаўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°47′34″ пн. ш. 23°37′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 32 чал. (2012)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-200 |
| Нумарны знак | BHA |
| Звадзецкае на мапе Польшчы Звадзецкае | |
Звадзецкае (па-польску: Zwodzieckie, па-падляску: Tadeušê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Звадзецкае прылягае да Белавескай пушчы. Побач з прысёлкам праходзіць чыгуначны шлях з Седльцаў у Ваўкавыск.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Звадзецкага этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пісьмовыя згадкі пра Звадзецкае датуюцца 1639 годам[2]. У міжваенны пэрыяд Звадзецкае прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 35 жыхароў (усе праваслаўныя; 5 палякаў і 30 беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Звадзецкае было далучанае да гміны Гайнаўка. З 1968 году ў вёсцы дзейнічае дрэвапераапрацоўчы завод ВасБел, які зь цягам часу заняў большую частку невялікага Звадзецкага[6].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 321
- ↑ Zwodzieckie (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ ВАСБЕЛ (рас.) Праверана 7 траўня 2015 г.
| ||||||||||||||||