Перайсьці да зьместу

Чыжыкі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыжыкі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Čyžyki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Гайнаўка
Часавы пас
Каардынаты 52°46′44″ пн. ш. 23°32′16″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 90 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-200
Нумарны знак BHA
Чыжыкі на мапе Польшчы
Чыжыкі
Чыжыкі
Чыжыкі

Чы́жыкі (па-польску: Czyżyki, па-падляску: Čýžyki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Новаберазова).

Вёска заснаваная на 10 валоках у першай палавіне XVII стагодзьдзя на каралеўскіх землях Бельскае пушчы. Першым жыхаром Чыжыкоў, імя якога вядомае з запісаў 1664 г. быў Іван Круталевіч. Чыжыкі суседавалі тады з прыватным фальваркам Войцеха Грушэўскага ў Пуцісках і трывескай воласьцю. У 1888 г. да сьвяткаваньня 900-годзьдзя хрышчэньня Русі ў Чыжыках была пабудаваная капліца ў гонар сьв. Юрыя. У 1897 г. у Чыжыках было 81 хатаў, у якіх пражывалі 492 жыхары.

Гістарычныя каштоўнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]