Перайсьці да зьместу

Чарлёнка Лясная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарлёнка Лясная
польск. Czerlonka Leśna
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Čerlonka Leśničuvka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Гайнаўка
Часавы пас
Каардынаты 52°39′58″ пн. ш. 23°42′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 20 чал. (2012)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-200
Нумарны знак BHA
Чарлёнка Лясная на мапе Польшчы
Чарлёнка Лясная
Чарлёнка Лясная
Чарлёнка Лясная

Чарлёнка Лясная (па-польску: Czerlonka Leśna, па-падляску: Čerlonka Leśničuvka) — пасяленьне працаўнікоў лясной адміністрацыі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Разьмяшчаецца на паляне ў Белавескай пушчы.

Жыхары Лясной Чарлёнкі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Мікалая ў Белавежы[2]) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Кірыла ды Мятода ў Гайнаўцы[3])

Лясная Чарлёнка была заснаваная толькі пасьля Другой сусьветнай вайны ў цэнтары польскай часткі Белавескай пушчы, непадалёк ад ранейшага пасяленьня Чарлёнка.

  1. Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 9 траўня 2015 г.
  2. Праваслаўная парафія св. Мікалая ў Белавежы Праверана 9 траўня 2015 г.
  3. Гайнаўка. Парафія сьвятых Кірыла і Мятода (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 9 траўня 2015 г.