Арэшкава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арэшкава
польск. Orzeszkowo
Арэшкава
Першыя згадкі: 1631
Былая назва: Арэшкавая Воля
Мясцовая назва: Orêškovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 395 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′01″ пн. ш. 23°32′41″ у. д. / 52.68361° пн. ш. 23.54472° у. д. / 52.68361; 23.54472Каардынаты: 52°41′01″ пн. ш. 23°32′41″ у. д. / 52.68361° пн. ш. 23.54472° у. д. / 52.68361; 23.54472
Арэшкава на мапе Польшчы
Арэшкава
Арэшкава
Арэшкава
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арэ́шкава (па-польску: Orzeszkowo, па-падляску: Orêškovo[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы). Меншая частка насельніцтва палякі-каталікі, якія прыналежаць да парафіі сьввятых Кірыла і Мятода ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арэшкава заснаванае на мяжы Белавескае пушчы ў 1631 г. як вёска асочнікаў, заданьнем якіх была ахова вялікакняскага лесу. Першапачатковая назва Арэшкавая воля пайшла ад імя Арэшка (Арэфі). Вёска была шматразовая нішчаная ў 17 ст. швэдзкімі, трансыльванскімі, польскімі, літоўскімі і маскоўскімі вайскамі. У час паўстаньня 1863 — 1864 гг. у навакольлі Арэшкава дзейнічаў атрад Валерыя Ўрублеўскага. У 1907 г. побач зь вёскаю пабудаваны быў чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск. У міжваенны пэрыяд Арэшкава прыналежала да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 342 жыхароў (5 палякаў-каталікоў і 337 праваслаўных беларусаў)[4]. 12 жніўня 1946 г. вёска поўнасьцю згарэла і была адбудаваная з шматлікімі хутарамі. У 1955 г. была тут пабудаваная царква ў гонар Узьнясеньня Гасподняга, якая з 1982 году стала цэнтрам самастойнае парафіі. З 1972 г. ў Арэшкаве дзейнічае фальклёрны калектыў Арэшкі[5], які выконвае песьні на мясцовай падляскай і беларускай мовах[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 10 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Orêškovo svoja.org Праверана 10 траўня 2015 г.
  3. ^ Гайнаўка. Парафія сьвятых Кірыла і Мятода(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 10 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9(пол.) Праверана 10 траўня 2015 г.
  5. ^ Юбілей калектыву „Арэшкі”(бел.) Ніва Праверана 22 верасьня 2014 г.
  6. ^ Orêški z Orêškova(бел.) svoja.org — Гуказапісы песьняў АрэшкаўПраверана 22 верасьня 2014 г.