Перайсьці да зьместу

Смаляны Садак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смаляны Садак
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Vorobjê
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Гайнаўка
Часавы пас
Каардынаты 52°48′55″ пн. ш. 23°36′43″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 22 чал. (2012)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-200
Нумарны знак BHA
Смаляны Садак на мапе Польшчы
Смаляны Садак
Смаляны Садак
Смаляны Садак

Смаляны Садак (па-польску: Smolany Sadek, па-падляску: Vorobjê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Смаляны Садак прылягае да Белавескай пушчы.

Жыхары Смалянога Садку этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).

Першымі вядомымі жыхарамі Смалянога Садку (1795 г.) былі стражнікі Белавескай пушчы Даніла Ўрублеўскі (праўдападобна ад ягонай сямі пайшла падляская назва вёскі) ды Якаў Мораз[2]. У міжваенны пэрыяд Смаляны Садак прыналежаў да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя; 29 беларусаў і 1 расеец)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Смаляны Садак быў далучаны да гміны Гайнаўка.

  1. Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 186
  3. Smolany Sadek (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.