Перайсьці да зьместу

Барысаўка (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барысаўка
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Borysuvka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Гайнаўка
Часавы пас
Каардынаты 52°50′10″ пн. ш. 23°36′14″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 113 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-200
Нумарны знак BHA
Барысаўка на мапе Польшчы
Барысаўка
Барысаўка
Барысаўка

Бары́саўка (па-польску: Borysówka, па-падляску: Borýsuvka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).

Вёска была заснаваная на мяжы зь Белавескай пушчай пасьля 1789 году. Барысаўка разьвівалася наступным чынам: 1811 г. — 31 хата; 1847 г. — 44 хаты, 214 жыхары; 1855 г. — 31 хата, 263 жыхары; 1913 г. — 41 хата, 320 жыхароў; 1921 г. — 118 жыхароў (ня ўсе жыхары вярнуліся зь бежанства); 1939 г. — 51 хата, 302 жыхары; 2007 г. — 101 жыхары. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. усе жыхары Барысаўкі зьяўляліся праваслаўнымі беларусамі.