Навасады (Гайнаўскі павет)
| Навасады польск. Nowosady | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Гайнаўка |
| Першыя згадкі | 1763 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°47′55″ пн. ш. 23°36′47″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 280 чал. (2012)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-200 |
| Навасады на мапе Польшчы Навасады | |
Наваса́ды (па-польску: Nowosady, па-падляску: Novosády) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Гайнаўскай гміне Гайнаўскага павету, разьмешчаная на ўскраіне Белавескай пушчы. Да Hавасадаў прылягаюць вёскі Звадзецкае (мясцовая назва: Tadeušê) і Сарочая Ножка (мясцовая назва: Łukašê/Jasiê). У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыналежаць да прыходу ў суседніх Дубінах).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска заснаваная каля 1763 году, пражывалі тут асочнікі, якія ахоўвалі Белавескую пушчу. Колькасьць дамоў і жыхараў Навасадаў:
- 1795: 41 жыхараў, 7 дамоў
- 1924: 308 жыхараў, 81 дамоў
- 2007: 296 жыхараў, 158 дамоў
Да 1795 года Навасады прыналежалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Існуюць зьвесткі, што спачатку вёска находзілася бліжэй да Белавескай пушчы, пра што сьведчыць назва ўрочышча Селіска, на мясцовай гаворцы: Sélisko.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Urząd Gminy Hajnówka (пол.) Праверана 12 лютага 2014 г.