Перайсьці да зьместу

Савін Груд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Савіны Груд
польск. Sawiny Gród
Мясцовая назва: Pojedynaki, Saviny Hrud
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 42 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.76389° пн. ш. 23.60083° у. д. / 52.76389; 23.60083Каардынаты: 52°45′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.76389° пн. ш. 23.60083° у. д. / 52.76389; 23.60083
Савіны Груд на мапе Польшчы
Савіны Груд
Савіны Груд
Савіны Груд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Савіны Груд (па-польску: Sawiny Gród, па-падляску: Pojedynaki, Savin Hrud[2]) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Савіны Груд прылягае да Белавескай пушчы.

Афіцыйная назва вёскі (Gród) на польскай мове зьяўляецца памылковай, так як ніколі тут не было ніводнага гарадзішча. Беларускае слова груд было памылкова спалянізаване.

Жыхары Савінага Груду этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]).

Першыя пісьмовыя запісы пра Савін Груд адносяцца да 1792 году, калі пражывалі ў ім стралцы-ахоўнікі Белавескай пушчы Давід Калішук, Павал Яноўскі ды Антон Яноўскі[2]. У міжваенны пэрыяд Смаляны Садак прыналежаў да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут пражывалі тут 63 жыхары (1 каталік і 62 праваслаўныя, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[4].

У час вайны вёска была спаленая, а жыхары выгнаныя. Вярнуліся пасьля вайны[5]). Пасьля Другой сусьветнай вайны Савіны Груд быў далучаны да гміны Гайнаўка. Пасьля заняпаду ў 1970-х гадах (жыхары інтэнсіўна выяжджалі ў горад), вёска з 1990-х гадоў пачала ажываць (былі пабудаваныя 23 новыя домы)[5].

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 178—179
  3. ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. ^ а б Krzysztof Parzych Sawiny Gród (Sawiny Hrud) (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 7 траўня 2015 г.