Дубічы Асочныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубічы Асочныя
польск. Dubicze Osoczne
Дубічы Асочныя
Першыя згадкі: 1570
Мясцовая назва: Dubičy Osočny
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 110 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′51″ пн. ш. 23°29′38″ у. д. / 52.73083° пн. ш. 23.49389° у. д. / 52.73083; 23.49389Каардынаты: 52°43′51″ пн. ш. 23°29′38″ у. д. / 52.73083° пн. ш. 23.49389° у. д. / 52.73083; 23.49389
Дубічы Асочныя на мапе Польшчы
Дубічы Асочныя
Дубічы Асочныя
Дубічы Асочныя
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ду́бічы Асо́чныя (па-польску: Dubicze Osoczne, па-падляску: Dúbičy Osóčny[2]) — вёска ў Гайнаўскім́ павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія БельскГайнаўка.

Вуліца вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узвышэньня Гасподняга ў Новаберазове). Невялікую частку насельніцтва складаюцьпалякі-каталікі (парафія Узьдзьвіжаньня Крыжа Панскага і сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы сёньняшняй вёскі, тады ў лясох Бельскае пушчы, Рыгор Валовіч сяліў у 1566 — 1569 гадах стральцоў, асочнікаў ды бортнікаў. Дубічы ўвайшлі тым чынам у склад казённага бельскага лясьніцтва. У час вайны з Швэцыяй (1655-1660) вёска была ў поўнасьці спаленая, але ўжо ў 1676 г. пражывалі тут 41 жыхары. Да 1790 г. Дубічы разраліся да 46 хатаў. Усе жыхары пакінулі вёску ў час бежанства 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Дубічы Асочныя прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 177 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[5]. 25 чэрвеня 1941 г. нямецкія войскі спалілі вёску, забіваючы 5 мужчынаў. Вёска была паноўна зьнішчная немцамі ў ліпені 1944 году. Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубічы Асочныя былі далучаныя да гміны Гайнаўка. Паводле перапісу з 1970 г. былі тут 72 хаты і 258 жыхароў[4].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Dubičy Osočny svoja.org Праверана 6 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Hajnówka. Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika.(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 ліпеня 2015 г.
  4. ^ а б Michał Kondratiuk (red.), Miejscowości gminy Hajnówka. Historia, pochodzenie, język, Część 1, 2008. Białystok: Lokalna Grupa Działania "Puszcza Białowieska"
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 24(пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.