Тапіла
Тапіла | |
польск. Topiło | |
Былая назва: | Апошні Грош |
Мясцовая назва: | Topiło |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 46 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′19″ пн. ш. 23°37′21″ у. д. / 52.63861° пн. ш. 23.6225° у. д.Каардынаты: 52°38′19″ пн. ш. 23°37′21″ у. д. / 52.63861° пн. ш. 23.6225° у. д. |
Тапіла | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Тапі́ла (па-польску: Topiło, па-падляску: Topiło[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Арэшкаве) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Кірыла ды Мятода ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя Тапіла пачалася ў 20-ых гадах 20 ст., калі ангельская кампанія Цэнтура(pl) пабудавала лінію вузкакалейкі з Гайнаўкі ў Старыну. Тады разпачаўся працэс заснаваньня адзінага ляснога пасёлку з навакольных пушчанскіх пасёлкаў лясных працаўнікоў (разьмяшчаліся яны ў пушчанскіх урочышчах з назвамі Бэльведэр, Новы Гданск). Спачатку пасёлак атрымаў неафіцыйную назву Апошні Грош, а пасьля Басэйн (на рэчцы Пярэбель былі пабудаваныя вадасховішча, у якіх вытрымоўвалі драўніну да адпраўкі ў тартак). Пасьля да вёскі была прызначаная назва Тапіла ад пушчанскага ўрочышча непадалёк[4]. У міжваенны пэрыяд Тапіла прыналежала да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 27 траўня 1945 году пад Тапілам адбылася сутычка паміж партызанамі 5 Віленскай Брыгады Арміі Краёвай ды атрадамі НКВД. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тапіла была далучане да гміны Гайнаўка. З 90-х гадоў Тапіла лічыцца турыстычнай вёскай (прыяжджаюць тут турыстычныя цягнікі з Гайнаўкі). У вёсцы былі ўсталяваныя памятныя крыжы для лясьнікоў памардаваных у час Другой сусьветнай вайны немцамі ды саветамі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Topiło svoja.org Праверана 6 траўня 2015 г.
- ^ Гайнаўка. Парафія сьвятых Кірыла і Мятода (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 траўня 2015 г.
- ^ Od Ostatniego Grosza do Topiła (пол.) Puszcza i okolice. Puszcza Białowieska - pisanie nie codzienne Праверана 6 траўня 2015 г.
|