Дубінская Фэрма
| Дубінская Фэрма польск. Dubińska Ferma | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Гайнаўка |
| Дата заснаваньня | 1639 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°47′44″ пн. ш. 23°35′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2012)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-200 |
| Нумарны знак | BHA |
| Дубінская Фэрма на мапе Польшчы Дубінская Фэрма | |
Дубі́нская Фэ́рма (па-польску: Dubińska Ferma, па-падляску: Ferma) — прысёлак вёскі Навасады[2] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Дубінскай Фэрмы этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дубінская Фэрма была заснаваная ў 1639 годзе як фальварак пры вёсцы Дубіны на 15 валоках зямлі. У 18 ст. існаваў тут гарэлачны завод і бровар[5]. У міжваенны пэрыяд Дубінская Фэрма прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (10 каталікоў палякаў і 18 праваслаўных беларусаў)[6] Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубінская Фэрма была далучаная да гміны Гайнаўка.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Dubińska Ferma (пол.) Urząg Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Rafał Skiepko Dubińska Ferma (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 7 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
| ||||||||||||||||