Хаапсалу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хаапсалу
эст. Haapsalu
Герб Хаапсалу Сьцяг Хаапсалу
Дата заснаваньня: 1279
Былая назва: Хапсаль
Краіна: Эстонія
Павет: Ляэнэмаа
Плошча: 10,59 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 10 251 чал.
шчыльнасьць: 967,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовыя індэксы: 90503—90507
Нумарны знак: S
Геаграфічныя каардынаты: 58°56′49″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 58.94694° пн. ш. 23.53694° у. д. / 58.94694; 23.53694Каардынаты: 58°56′49″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 58.94694° пн. ш. 23.53694° у. д. / 58.94694; 23.53694
Хаапсалу на мапе Эстоніі
Хаапсалу
Хаапсалу
Хаапсалу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.haapsalu.ee/
Відэа з дрона Хаапсалу 2022

Хаапсалу (па-эстонску: Haapsalu) — места ў заходняй частцы Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Ляэнэмаа. Заснавана ў 1279 року. З-за таго, што места з трох бакоў аточана вадою, яго часта называюць «паўночнай Вэнэцыяй». Назва места ў перакладзе з эстонскай мовы азначае «асінавы гай» (па-эстонску: Haab Salu).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычнае паселішча на месцы цяперашняга гораду існавала сама меней з 1279 року. У 1279 року места атрымала Любэцкае права. З таго часу й да 1561 року места было цэнтрам Озэль-Віцкага біскупству.

У XIX стагодзьдзі Хаапсалу славіўся вытворчасьцю карункавых хустак, вельмі папулярных у Расейскай імпэрыі, Нямеччыне й краінах Скандынавіі.

У 1905 року ў Хаапсалу адмыслова для прыезду імпэратарскай сям’і была пабудавана чыгунка (з 2004 року не выкарыстоўваецца), якая злучыла места з Талінам й Пецярбургам.

У 1944 року зь места й навакольляў дэпартавалі амаль усіх швэдаў, чыя супольнасьць тут была найбуйнейшай у Эстоніі яшчэ з XIII стагодзьдзя.

У часы халоднай вайны на паўднёвым захадзе ад места разьмяшчалася авіябаза зьнішчальнікаў-перахопнікаў.

У 1998 року ў Хаапсалу адкрыўся каледж Талінскага ўнівэрсытэту.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна са зьвесткамі перапісу 2010 року ў Хаапсалу пражывае 79,5% эстонцаў, 15,3% расейцаў, 2,4% украінцаў, 0,8% беларусаў, 0,5% фінаў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хаапсалусховішча мультымэдыйных матэрыялаў