Урад Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Stenbocki maja 30-04-2013.jpg

Урад Рэспублікі (па-эстонску: Vabariigi Valitsus) зьяўляецца канстытуцыйным органам, якому прыналежыць найвышэйшая выканаўчая ўлада ў Эстонскай Рэспубліцы.

У сваёй дзейнасьці ўрад падсправаздачны парлямэнту Эстоніі. Дэпутаты парлямэнта маюць права рабіць запыты міністрам, на якія міністры абавязаны адказваць ва ўсталяваны тэрмін.