Перайсьці да зьместу

Хар’юскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хар’юскі павет
эст. Harju maakond

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна
Краіна Эстонія Эстонія
Статус павет
Сталіца Талін
Старэйшына Юльле Раясалу
Насельніцтва (2011) 528 468 чал.[1]
Шчыльнасьць 120,3 чал./км²
Плошча 4333[2] км²
Месцазнаходжаньне Хар’юскага павету
Хар’юскі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +2
Летні час +3
Код ISO 3166-2 EE-37
Геаграфічны код EE-37
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ха́р’юскі павет (эст. Harjumaa — Ха́р’юская зямля) — павет у паўночнай Эстоніі, на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі. Мяжуе зь Ляэнэ-Вірумаа на ўсходзе, Ярвамаа на паўднёвым усходзе, Рапламаа на поўдні і Ляэнэмаа на паўднёвым захадзе.

Насельніцтва — 528 468 чалавек (студзень 2011)[1], што складае 39,4% усяго насельніцтва Эстоніі.

На тэрыторыі павету знаходзіцца таксама сталіца Эстоніі Талін.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Павет падзяляецца на 24 муніцыпалітэты, 6 зь якіх мескія (па-эстонску: linnad) і 18 — вясковыя (па-эстонску: vallad). 31 воласьць і 393 вёскі.

Муніцыпалітэты Хар’юмаа

Мескія:

Вясковыя:

На тэрыторыі павету знаходзіцца прыкладна 80 астравоў, агульная працягласьць берагавой лініі складае 530 км.

Найвышэйшая кропка — Оргімягі каля Аэгвійду — 98,6 м. Найвышэйшая стромаЦюрысалу(et) — 30 м. На тэрыторыі павету знаходзяцца таксама і найвышэйшыя валуны Эстоніі, самы высокі зь якіх (Таміспэа(et) ля вёскі Лёкса) — 7,8 м. Яшчэ адзін валун — Кабэліківі(et) — мае ў дыямэтры 58 м.

34 ракі ўпадаюць у Балтыйскае мора, аднак ніводная зь іх не пасуе для суднаплаўства. Найдаўжэйшыя рэкі — Ягала, Пірыта і Кейля.

У павеце Хар’ю налічваецца 11 вадаспадаў, найвышэйшым зь якіх (8 м) зьяўляецца Ягальскі.

97 азёраў і вадасховішчаў займаюць плошчу 20 км². Найвялікшыя зь іх — Паўнкюля(et) (3,5 км²) і Кахала (3,47 км²).

Прыкладна 20% тэрыторыі павету займаюць балоты.

Для павету, у адрозьненьне ад Эстоніі ў цэлым, характэрны невялікі натуральны прырост насельніцтва, што тлумачыцца вышэйшым узроўнем жыцьця ў сталіцы. Станам на 1 студзеня 2012 ў Хар’юмаа пражывалі 529 898 асобаў, зь якіх 53,88% жанчын і 46,12% мужчын. Каля 75% насельніцтва пражывае ў Таліне.

Адметнаю рысаю павету зьяўляецца ягоная шматнацыянальнасьць. Эстонцы складаюць 60,24% насельніцтва (319 тыс. чал.), расейцы — 32% (170 тыс.), украінцы — 3,2%, беларусы — 1,7%, іншыя — 2,9% (фіны, немцы, татары, армяне, жыды).

14,1% насельніцтва — узростам да 14 гадоў, працаздольнае насельніцтва складае 70,1%, людзей старэйшых за 65 гадоў — 15,7%.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Estonia’s natural increase in 2010 was positive again after 20 years stat.ee. Statistics Estonia (25 красавіка 2011). Праверана 30 красавіка 2011 г.
  2. General Information (анг.). Harjumaa muuseum. Праверана 28 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Хар’юскі паветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў