Ляэнэ-Вірумаа
Выгляд
| Ляэнэ-Вірумаа | |
| Jõgevamaa | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Эстонія |
| Статус | павет Эстоніі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Раквэрэ |
| Найбольшы горад | Раквэрэ |
| Старэйшына | Урмас Там |
| Насельніцтва (2009) | 67 151[1] чалавек |
| Шчыльнасьць | 19,4 чал./км² |
| Плошча | 3628 км² |
| Месцазнаходжаньне Ляэнэ-Вірумаа | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | EE-60 |
| Код аўтам. нумароў | R |
| | |
Ляэнэ-Вірумаа (па-эстонску: Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Вірумаа на ўсходзе, Йыгевамаа на поўдні і Хар’юмаа і Ярвамаа на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар — горад Раквэрэ. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 13 воласьцяў. Паўднёвая частка павету знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там разьмяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.
У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ляэнэ-Вірумаа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Урад Ляэнэ-Вірумаа — афіцыйная старонка

