Хіюмаа
Выгляд
| Хіюмаа | |
| Месца | Балтыйскае мора |
|---|---|
| Плошча | 989 км² |
| Краіна | |
| Вобласьць | Hiiumaa Rural Municipality[d] |
| Насельніцтва | 11 000 |
| Каардынаты | 58°52′ пн. ш. 22°35′ у. д.HGЯO |
| Хіюмаа на мапе Эстоніі Хіюмаа | |

Хіюмаа (па-эстонску: Hiiumaa, па-швэдзку: Dagö, па-старагутнійску Dagaiþ) — востраў у Балтыйскім моры, другі, пасьля Саарэмаа, паводле плошчы востраў Эстоніі (989 км²). Галоўнае мястэчка — Кярдла.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаючы з XIII стагодзьдзя значную частку насельніцтва складалі швэды (з 1563 да 1721 востраў увогуле належыў Швэцыі), аднак у 1781 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II перасяліла палову зь іх на Ўкраіну, дзе яны заснавалі вёску Gammalsvenskby (альбо Сяло Старашвэдзкае). У наш час на Хіюмаа засталося толькі некалькі чалавек, якія лічуць сябе этнічнымі швэдамі. Аднак швэдзкая мова ў значнай ступені паўплывала на мясцовы дыялект эстонскай мовы.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Эстоніі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |