Ляэнэмаа
Выгляд
Ляянемаа | |
Läänemaa або Lääne maakond | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Эстонія |
Статус | павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Хаапсалу |
Улучае | 11 воласьцяў |
Афіцыйныя мовы | эстонская |
Насельніцтва (2014) | 24 323[1] |
Шчыльнасьць | 10,2 чал./км² |
Плошча | 2383 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | EE-57 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ляэнэмаа (па-эстонску: Läänemaa або Lääne maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны на крайнім захадзе кантынэнтальнай часткі краіны. З поўначы й захаду амываецца Балтыйскім морам. На паўночным усходзе мяжуе з паветам Хар’юмаа, на ўсходзе мяжуе з Рапламаа й на поўдні — зь Пярнумаа. Адміністрацыйны цэнтрам павету зьяўляецца места Хаапсалу. Павет мае 11 воласьцяў і адно места. У склад павету ўваходзіць востраў Вормсі. Павет багаты на рэкрэацыйныя рэсурсы. На яго тэрыторыі месьціцца Матсалускі запаведнік (476 км²) і батанічны запаведнік.
Пасьля нямецкай заваёвы ў 1227 року павет Ляэнэмаа стаў цэнтрам Саар-Ляэнэскага біскупства, незалежнага княства ў межах Лівонскай канфэдэрацыі. Часткі замку біскупа дагэтуль захаваліся ў Хаапсалу.