Пярнумаа
Выгляд
| Пярнумаа | |
| Pärnumaa | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Эстонія |
| Статус | павет Эстоніі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пярну |
| Старэйшына | Тоомас Ківімягі |
| Насельніцтва (2009) | 88 466[1] чалавек |
| Шчыльнасьць | 18,4 чал./км² |
| Плошча | 4807 км² |
| Месцазнаходжаньне Пярнумаа | |
| | |
| Код ISO 3166-2 | EE-68 |
| | |
Пярнумаа (па-эстонску: Pärnumaa або Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Рыскага заліву. Мяжуе з паветамі Ляэнэмаа і Рапламаа на поўначы і паветамі Ярвамаа і Вільяндзімаа на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 19 воласьцяў.
Амаль палова тэрыторыі пакрытая лесам. Працякае рака Пярну. У склад павету ўваходзяць выспы Кіхну і Манілайд. Разьмешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павету знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).
Павет зьяўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пярнумаа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Павет Пярнумаа — афіцыйная старонка

