Узброеныя сілы Эстоніі
| Узброеныя сілы Эстоніі | |
| Eesti Kaitsevägi | |
| Эмблема Ўзброеных сілаў Эстоніі | |
| У сучасным выглядзе з | 1991 |
|---|---|
| Падразьдзяленьні |
Сухапутныя войскі Ваенна-паветраныя сілы Ваенна-марскі флёт |
| Штаб-кватэра | Талін |
| Камандаваньне | |
| Брыгадны генэрал | Рыха Тэрас |
| Міністар абароны | Урмас Рэйнсалу |
| Палкоўнік | Пэтэр Хопэ |
| Вайсковыя сілы | |
| Прызыўны ўзрост | 18—28 гадоў |
| Свабоднае насельніцтва |
366 040 — мужчыны 317 852 — жанчыны |
| Прыдатныя да вайсковай службы |
218 448 — мужчыны 264 187 — жанчыны |
| Штогодна трапляюць у прызыўны ўзрост |
≈12 000 — мужчыны ≈15 000 — жанчыны |
| Занятыя ў войску | 6600 |
| Запас | 220 000 |
| Фінансавыя зьвесткі | |
| Бюджэт | € 315 млн (FY08) |
| Адсоткі СНП | 1,8% (2008) |
| Дататковыя зьвесткі | |
| Гісторыя |
1918—1920 Вайна за незалежнасьць |
Узброеныя сілы Эстоніі (па-эстонску: Eesti Kaitsevägi) — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ўраду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сілаў абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захаваньня сувэрэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі.
Дзейнасьць Арміі абароны Эстоніі ажыцьцяўляецца на прынцыпах грамадзкага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэньні што да выкарыстаньня Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выкананьня пастаўленых задач. Ажыцьцяўленьне прынцыпаў грамадзкага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парлямэнт, прэзыдэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым зьяўляецца Прэзыдэнт рэспублікі, а кіравальным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парлямэнту, прэм’ер-міністар, камандуючы Арміі абароны, міністар абароны, міністар унутраных справаў і міністар замежных справаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Узброеныя сілы Эстоніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |