Вірумаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вірумаа
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус ancient county[d]
Дата скасаваньня 1227
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Вірумаа на мапе Эстоніі

Вірумаа, Віронія, Вірлянд, Вірускі рэгіён (па-эстонску: Virumaa, па-эстонску: Viru regioon, па-нямецку: Wierland) — гістарычная вобласьць Эстоніі на паўночным усходзе сучаснай тэрыторыі краіны.

Да Лівонскага крыжовага паходу XIII стагодзьдзя віронцы былі паганцамі, мелі некалькі ўмацаваных пунктаў і падзяляліся на пяць кланаў. Падчас заваяваньня — адзін з шасьці маакандаў кантынэнтальнай Эстоніі, віронцы ўдзельнічалі ў фатальнай для незалежнасьці края бітве пры Вільяндзі ў 1217 годзе.

Потым Вірумаа — арэна барацьбы паміж дацкімі і нямецкімі рыцарамі, з 1238 у складзе Дацкай Эстоніі. У 1268 годзе на тэрыторыі Вірумаа адбылася Ракаворская бітва паміж расейскай і нямецка-дацкай кааліцыямі. У XIV—XVI стагодзьдзях тэрыторыяй валодаў Лівонскі ордэн.

У наш час падзяляецца на два эстонскія паветы: Іда-Вірумаа (Усходняя Вірумаа) і Ляэнэ-Вірумаа (Заходняя Вірумаа). Найбуйнейшыя гарады: Нарва, Кохтла-Ярвэ, Раквэрэ, Йыхві, Сіламяэ.