Насельніцтва Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Насе́льніцтва Эсто́ніі па стане на 1 студзеня 2012 року склала 1 318 005 чалавек[1] і пэрманэнтна скарачаецца за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2]
Натуральны прырост насельніцтва Эстоніі (1945—2008). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[3]

     Колькасьць нараджэньняў

     Колькасьць сьмерцяў

     Натуральны прырост

Зьнешняя міграцыя ў Эстоніі. Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[4]

     Колькасьць імігрантаў

     Колькасьць эмігрантаў

     Сальда

Паводле зьвестак Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі, колькасьць насельніцтва Эстоніі зьмяншаецца. Сытуацыя пагаршаецца тым, што на тле іншых эўрапейскіх краінаў з адмоўным натуральным прыростам насельніцтва Эстонія мае недастатковы прыток імігрантаў. Станоўчы прырост насельніцтва ў Эстоніі скончыўся ў 1990 року, пасьля чаго колькасьць насельніцтва зьменшылася з 1 570 599 чалавек да 1 340 194 у 2011 (14,6%).

У апошнія гады, што праўда, хуткасьць зьмяншэньня насельніцтва паступова зьмяншалася, і ў 2010 року нават быў дасягнуты дадатны каэфіцыент прыросту[5].

Узроставая структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узроставая структура насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2].

     Да 14 гадоў

     Ад 15 да 64 гадоў

     Старэй за 65 гадоў

Піраміда насельніцтва Эстоніі (2009, тыс. чал.). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2]

У 1970—1990 роках узроставая структура насельніцтва была даволі стабільнай: каля 22% яго складалі асобы ва ўзросьце да 14 гадоў, 66% — ад 15 да 65 гадоў, 12% — 65 гадоў і старэйшыя[2]. З прычыны нізкай нараджальнасьці пасьля 1990 року адсотак маладога насельніцтва зьнізіўся да 15%, а дзеля жыхароў пэнсыйнага ўзросту павялічылася да 17% (2009). Дзеля асобаў ва ўзроставай групе ад 15 да 64 нязначна павялічылася да 68%.

Нараджэньні і сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1947—1989 роках колькасьць нараджэньняў перавышала лік сьмерцяў, аднак з 1990 сытуацыя зьмянілася ў бок адмоўнага натуральнага прыросту. Толькі ў 2010 року быў дасягнуты станоўчы каэфіцыент прыросту, аднак у цэлым колькасьць насельніцтва стала зьмяншаецца.

Рок Нарадзіліся Памерлі Нараджа-
льнасьць
(каэф.,
на 1000 жых.)
Сьмярот-
насьць
(каэф.,
на 1000 жых.)
1914 26 865 20 882 22,4 17,4
1915 24 680 21 841 20,8 18,4
1916 21 282 25 429 18,4 22,0
1917 18 333 27 336 16,4 24,4
1918 21 659 32 488 19,9 29,9
1919 18 456 28 800 17,3 27,1
1920 19 625 21 363 18,4 20,0
1921 22 067 17 143 20,3 15,8
1922 22 255 18 401 20,2 16,7
1923 22 347 16 630 20,1 15,0
1924 21 441 16 918 19,2 15,2
1925 20 445 16 680 18,3 14,9
1926 19 977 18 047 17,9 16,2
1927 19 705 19 356 17,7 17,3
1928 20 064 17 785 18,0 15,9
1929 19 110 20 178 17,1 18,1
1930 19 471 16 610 17,4 14,9
1931 19 509 18 077 17,4 16,2
1932 19 742 16 641 17,6 14,8
1933 18 208 16 472 16,2 14,7
1934 17 305 15 853 15,4 14,1
1935 17 891 16 864 15,8 14,9
1936 18 222 17 594 16,1 15,6
1937 18 190 16 614 16,1 14,7
1938 18 453 16 496 16,3 14,6
1939 18 475 17 101 16,4 15,2
1940 18 407 19 024 16,8 17,4
1941 19 574 23 702 18,8 22,7
1942 19 242 20 276 18,9 19,9
1943 16 001 18 120 15,9 18,0
1944 15 180 24 700 15,3 24,9
1945 14 968 20 708 17,0 23,6
1946 19 408 19 969 20,9 21,5
1947 22 721 21 492 23,3 22,0
1948 21 777 17 549 21,2 17,1
1949 21 770 16 730 20,3 15,6
1950 20 279 15 817 18,4 14,4
1951 20 730 15 354 18,6 13,7
1952 21 111 15 817 18,7 14,0
1953 20 146 14 420 17,7 12,7
1954 20 909 13 981 18,2 12,2
1955 20 786 13 638 17,9 11,8
1956 19 660 12 748 16,8 10,9
1957 19 509 13 026 16,5 11,0
1958 19 598 12 971 16,4 10,9
1959 19 938 13 130 16,5 10,9
1960 20 187 12 738 16,6 10,5
1961 20 230 13 036 16,5 10,6
1962 19 959 13 495 16,1 10,9
1963 19 275 13 251 15,3 10,5
1964 19 629 12 754 15,4 10,0
1965 18 909 13 520 14,6 10,5
1966 18 629 13 800 14,3 10,6
1967 18 671 13 699 14,2 10,4
1968 19 782 14 225 14,9 10,7
1969 20 781 15 150 15,5 11,3
1970 21 552 15 186 15,8 11,2
1971 22 118 15 038 16,1 10,9
1972 21 757 15 520 15,6 11,1
1973 21 239 15 573 15,1 11,1
1974 21 461 15 393 15,1 10,9
1975 21 360 16 572 14,9 11,6
1976 21 801 17 351 15,1 12,0
1977 21 977 17 094 15,2 11,8
1978 21 842 17 812 15,0 12,2
1979 21 879 18 062 14,9 12,3
1980 22 204 18 199 15,0 12,3
1981 22 937 18 349 15,4 12,3
1982 23 128 17 893 15,4 11,9
1983 24 155 18 190 16,0 12,1
1984 24 234 19 086 16,0 12,6
1985 23 630 19 343 15,5 12,7
1986 24 106 17 986 15,7 11,7
1987 25 086 18 279 16,2 11,8
1988 25 060 18 551 16,0 11,9
1989 24 318 18 536 15,5 11,8
1990 22 304 19 531 14,2 12,4
1991 19 413 19 715 12,4 12,6
1992 18 038 20 126 11,8 13,1
1993 15 253 21 286 10,2 14,2
1994 14 176 22 212 9,7 15,2
1995 13 509 20 828 9,4 14,5
1996 13 242 19 020 9,4 13,4
1997 12 577 18 572 9,0 13,3
1998 12 167 19 445 8,8 14,0
1999 12 425 18 447 9,0 13,4
2000 13 067 18 403 9,5 13,4
2001 12 632 18 516 9,3 13,6
2002 13 001 18 355 9,6 13,5
2003 13 036 18 152 9,6 13,4
2004 13 992 17 685 10,4 13,1
2005 14 350 17 316 10,7 12,9
2006 14 819 17 435 11,0 13,0
2007 15 741 17 548 11,8 13,0
2008 16 028 16 675 12,0 12,4
2009 15 763 16 081 11,8 12,0
2010 15 825 15 790 11,8 11,8
2011 14 713 15 226 11,2 11,6

Плоднасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1970—1990 роках агульны каэфіцыент плоднасьці (АКП) складаў крыху болей за 2 дзіцяці ад жанчыны[6]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці адбылося хуткае падзеньне АКП. У 1998 року быў зафіксаваны найменшы яго ўзровень: 1,28 дзіцяці ад жанчыны. Цягам наступных рокаў АКП паступова ўзрастаў і ў 2009 складаў 1,63.

Дзіцячая сьмяротнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці ў Эстоніі ў мінулыя дзесяцігодзьдзі адчувальна зьменшыўся. У 1970 ён складаў 17,7 на 1000 нараджэньняў[7], у 1980 — 17,1, у 1990 — 12,3 і ў 2000 — 8,4. У 2009 быў зафіксаваны найніжэйшы КДС: 3,6.

Чаканая працягласьць жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працягласьць жыцьця ў Эстоніі меншая, чым у большасьці заходнеэўрапейскіх краінаў. За савецкім часам сярэдняя працягласьць жыцьця складала 64—66 гадоў у мужчын і 73—75 гадоў у жанчын[8]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці яна зьменшылася на некалькі гадоў. У 1994 року быў зафіксаваны яе найніжэйшы ўзровень: 60,5 гадоў у мужчын і 72,8 у жанчын. Пасьля 1994 працягласьць жыцьця паступова павялічваецца і ў 2012 року складала 68,3 і 79,2 гадоў для мужчын і жанчын адпаведна[9]. Паводле зьвестак Эўрастату, сярод краінаў ЭЗ Эстонія і Славенія маюць найвышэйшы рост працягласьці жыцьця[10].

Міграцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991—2010 роках насельніцтва Эстоніі зьменшылася на 230 000 чалавек, зь якіх 82 000 за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю, а 150 000 — за кошт адмоўнага сальда міграцыі. Эмігравалі ў асноўным этнічныя расейцы, украінцы ды беларусы. Гэта асабліва бачна па выніках перапісу 2000 року (гл. ніжэй). Зьвесткі за 2000—2009 рокі таксама сьведчаць пра перавышэньне эміграцыі над іміграцыяй, хоць і ў значна меншых маштабах, чым напрыканцы XX стагодзьдзя[4].

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзянства жыхароў Эстоніі (2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[11]

     Эстоніі: 1 148 895 чал. (84,14%)

     Расеі: 95 939 чал. (7,03%)

     Іншыя: 21 517 чал. (1,59%)

     Неграмадзяне: 99 173 чал. (7,26%)

Этнічны склад насельніцтва Эстоніі значна вагаецца ад павету да павету. Па стане на 2008 рок у трынаццаці зь пятнаццаці паветаў Эстоніі эстонцы складалі больш за 80% усяго насельніцтва. Найбольшая дзеля эстонцаў у паветах Хію (98,4%) і Саарэ (98,3%). А вось у паветах Іда-Віру і Хар’ю (які ўлучае сталіцу Эстоніі Талін) этнічныя эстонцы складаюць толькі 19,7% і 59,6% (Талін — 55%) насельніцтва адпаведна. Дзеля расейцаў у гэтых двух паветах складае адпаведна 71,2% і 32,4% (36,4% у Таліне). Агульная дзеля расейцаў у нацыянальным складзе Эстоніі складае 25,6%[12].

Гэткае становішча склалася менавіта падчас савецкай акупацыі, паколькі нацыянальныя перапісы, якія двойчы праводзіліся ў міжваенны пэрыяд у незалежнай Эстоніі (1922 і 1934 рокі), паказвалі, што эстонцы зьяўляюцца дамінуючым народам, у той час як усе астатнія нацыянальнасьці складаюць 12% насельніцтва Эстоніі.

У выніку вышэйпамянёнай савецкай палітыкі дзеля этнічных эстонцаў зьнізілася да 61,5% у 1989 у параўнаньні з 88% у 1934[13]. Аднак у першую дэкаду па аднаўленьні незалежнасьці дзякуючы шырокамаштабнай эміграцыі расейцаў, а таксама вываду з тэрыторыі Эстоніі расейскіх вайсковых базаў колькасьць эстонцаў павялічылася да ўзроўню 68,7% (2008), у той час як дзеля расейцаў зьменшылася з 30% да 25,6%, украінцаў — з 3,1% да 2,1%, беларусаў — з 1,8% да 1,2%[12][13].

Па стане на 2008 рок найбуйнейшыя народы ў Эстоніі — эстонцы (68,7%), расейцы (25,6%), украінцы (2,1%), беларусы (1,2%) і фіны (0,8%). Гэтыя пяць народаў складаюць 98,4% усяго насельніцтва[12].

Нацыянальны склад насельніцтва Эстоніі (1922—2011)
Этнічная
група
перапіс 19221 перапіс 19341 перапіс 1959² перапіс 1970³ перапіс 19794 перапіс 19895 перапіс 2000 перапіс 20116
Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць %
эстонцы 969 976 87,6 992 520 88,1 892 653 74,6 925 157 68,2 947 812 64,7 963 281 61,5 930 219 67,9 889 770 68,7
расейцы 91 109 8,2 92 656 8,2 240 227 20,1 334 620 24,7 408 778 27,9 474 834 30,3 351 178 25,6 321 198 24,8
украінцы 92 0,0 15 769 1,3 28 086 2,1 36 044 2,5 48 271 3,1 29 012 2,1 22 302 1,7
беларусы 10 930 0,9 18 732 1,4 23 461 1,6 27 711 1,8 17 241 1,3 12 419 1,0
фіны 401 0,0 1088 0,1 16 699 1,4 18 537 1,4 17 753 1,2 16 622 1,1 11 837 0,9 7423 0,6
татары 166 0,0 1534 0,1 2204 0,2 3195 0,2 4058 0,3 2582 0,2 1945 0,2
латышы 1966 0,2 5435 0,5 2888 0,2 3286 0,2 3963 0,3 3135 0,2 2330 0,2 1716 0,1
палякі 969 0,1 1608 0,1 2256 0,2 2651 0,2 2897 0,2 3008 0,2 2193 0,2 1622 0,1
жыды 4566 0,4 4434 0,4 5433 0,5 5282 0,4 4954 0,3 4613 0,3 2145 0,2 1927 0,2
летувісы 436 0,0 253 0,0 1616 0,1 2356 0,2 2379 0,2 2568 0,2 2116 0,2 1682 0,1
немцы 18 319 1,7 16 346 1,5 670 0,1 7850 0,6 3944 0,3 3466 0,2 1870 0,1 1490 0,1
швэды 7850 0,7 7641 0,7 435 0,0 254 0,0 297 0,0 375 0,0
іншыя 11 467 1,0 4266 0,4 6116 0,5 6883 0,5 9042 0,6 13 798 0,9 17 0297 1,2 30 367 2,4
агулам 1 107 059 1 126 413 1 196 791 1 356 079 1 464 476 1 565 662 1 370 052 1 294 236
1 Крыніца: [1]. ² Крыніца: [2]. ³ Крыніца: [3]. 4 Крыніца: [4]. 5 Крыніца: [5]. 6 Крыніца: [6]

7 1444 армяніна, 880 азэрбайджанцаў, 645 малдаванаў, 562 мардоўцы, 542 цыганы, 495 чувашоў, 430 грузінаў, 430 карэлаў, 358 іжорцаў, 245 марыйцаў, 241 удмурт, 204 баўгары, 172 вугорцы, 169 карэйцаў, 152 башкіры, 150 грэкаў, 138 комі, 133 амэрыканцы, 132 узбэкі, 127 казахаў, 121 лезгін, 116 асэтынаў, 1224 іншых (кожныя ня болей за 100 чал.) і 7919 невядомай нацыянальнасьці

Грамадзянства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Грамадзянства Эстоніі

На 1992 г. у Эстоніі пражывала каля паўмільёна неграмадзянаў (1/3 насельніцтва). 19 студзеня 1995 г. Дзяржаўны сход Эстоніі ўхваліў Закон Эстоніі аб грамадзянстве, які вызначыў парадак разгляду заяваў на атрыманьне грамадзянства Радай паліцыі і памежнай аховы. Да 2012 г. лік неграмадзянаў скараціўся да 97 тысячаў (7% насельніцтва)[14]. Найбольш шматлікімі часткамі гэтай групы былі апатрыды[15] і грамадзяне Расеі.

Мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйнай мовай у Эстоніі зьяўляецца эстонская, акрамя таго, частка насельніцтва валодае таксама расейскай, украінскай, ангельскай, фінскай, нямецкай мовамі, а таксама выру і сэту.

Эстонская мова выкарыстоўвае лацінскі альфабэт. Траціна стандартнае лексыкі мовы выводзіцца даданьнем суфіксаў да карнявых словаў. Найстарэйшыя вядомыя прыклады пісьмовай эстонскай мовы сустракаюцца ў хроніках XIII стагодзьдзя.

Эстонская і фінская мова вельмі блізкія, адносяцца да фінскай групы уральскай моўнай сям’і. Тым ня меней, гэтыя мовы ня ёсьць узаемна зразумелымі, хоць адукаваныя носьбіты могуць разумець пісьмовую мову іншага народу ў больш-менш вялікай ступені.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рэлігія ў Эстоніі









Circle frame.svg

Рэлігія ў Эстоніі (2001)

     Няверуючыя (70.8%)

     Лютаранства (13.6%)

     Праваслаўе (12.8%)

     Іншыя (2.8%)

Паводле апошняга апытаньня, праведзенага Эўрабаромэтрам у 2005 року[16], 16% эстонскіх грамадзянаў адказалі, што «вераць у існаваньне Бога», у той час як 54% «лічаць, што ёсьць нейкая вышэйшая сіла», а яшчэ 26% «ня вераць ні ў якую духоўную, боскую альбо жыцьцёвую сілу». Паводле гэтага апытаньня эстонцы выглядаюць найбольш няверуючымі ва ўсім Эўразьвязе.

Апытаньне, праведзенае ў 2006—2008 інстытутам Гэлапа, паказала, што 14% эстонцаў адказалі станоўча на пытаньне: «Ці адыгрывае рэлігія значную ролю ў вашым штодзённым жыцьці?» — што зьявілася найменшым вынікам сярод 143 краінаў, дзе ладзілася апытаньне[17].

Сярод тых, хто называе сябе вернікамі, большасьць лютаранаў, а расейскамоўная меншасьць зьяўляецца праваслаўнымі.

Паводле зьвестак перапісу 2000 року, 29,23% насельніцтва назвалі сябе зьвязанымі зь нейкай рэлігіяй:[18]

За савецкім часам улады актыўна ўмешваліся ў царкоўныя справы, дзейнасьць рэлігійных суполак была скрайне абмежаваная. Ад 1946 да 1982 рокі было строга забароненае друкаваньне і ўвоз рэлігійнае літаратуры.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Enim nõutud statistika(эст.) Eesti statistika. Statistikaamet (29 кастрычніка 2012). Праверана 30 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ а б в г Population by sex and age group, 1 January(анг.). Statistikaamet (2010-01-22). Праверана 2010-03-29 г.
  3. ^ Births, deaths and natural increase(анг.). Statistikaamet (2009-05-12). Праверана 2009-09-30 г.
  4. ^ а б Migration by administrative unit/type of settlement, sex and type of migration(анг.). Statistikaamet (2010-05-26). Праверана 2010-08-23 г.
  5. ^ Прирост населения Эстонии в 2010 году спустя 20 лет вновь был позитивным
  6. ^ Fertility indicators(анг.). StatistikaametПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  7. ^ Infant mortality by sex(анг.). StatistikaametПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  8. ^ Life expectancy by sex and age (1958/59—1988)(анг.). StatistikaametПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  9. ^ Estonia Life expectancy at birth(анг.) Factbook. Index Mundi. Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  10. ^ Latest figures on the demographic challenges in the EU // Eurostat newsrelease. — 1 красавіка 2011. — В. 50/2011.
  11. ^ Citizenship(анг.). Estonia.eu (2010-07-02). Праверана 2010-08-20 г.
  12. ^ а б в Population by sex, ethnic nationality and county, 1 January(анг.). Statistikaamet (2008-10-17). Праверана 2009-10-05 г.
  13. ^ а б Eesti rahvastik rahvaloenduste andmetel // Eesti Statistikaamet. — 1996. — Т. 2. — ISBN 9985-826-44-2.
  14. ^ Эстонія прызнала факт выміраньня неграмадзян // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  15. ^ Полещук В. Предисловие к российскому изданию // Неграждане в Эстонии. — Центр информации по правам человека.
  16. ^ Eurobarometer on Social Values, Science and technology 2005(анг.) (PDFПраверана 2007-05-05 г.
  17. ^ Steve Crabtree, Brett Pelham. (9 лютага 2009) What Alabamians and Iranians Have in Common(анг.). ГэлапПраверана 21 February 2010 г.
  18. ^ Statistical census: Population by religious affiliation and ethnic nationality(анг.). Statistikaamet (22 October 2002). Праверана 1 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Насельніцтва Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў