Йыгевамаа
Выгляд
| Йыгевамаа | |
| Jõgevamaa | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Эстонія |
| Статус | павет Эстоніі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Йыгева |
| Найбольшы горад | Йыгева |
| Старэйшына | Айвар Кок |
| Насельніцтва (2009) | 36 780[1] чалавек |
| Шчыльнасьць | 14,1 чал./км² |
| Плошча | 2604 км² |
| Месцазнаходжаньне Йыгевамаа | |
| | |
| Код ISO 3166-2 | EE-50 |
| | |
Йыгевамаа (па-эстонску: Jõgevamaa або Jõgeva maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Йыгева. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 3 гарады і 10 воласьцяў.
Цэнтар і захад павету разьмешчаны ў межах Сярэдне-Эстонскай раўніны. На ўсходзе вышыня тэрыторыі падае да базыса эрозіі — узроўню Чудзкага возера, абмывае ўсходнія межы павету на працягу 30 км.
На тэрыторыі павету разьмешчана частка тэрыторыі Эндляскага і Алам-Пед’яскага запаведніка, а таксама Эліствэрэскі парк.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Йыгевамаа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Йыгевамаа — афіцыйная старонка (па-эстонску)

