Валга
| Валга | |||||
| Valga | |||||
Будынак муніцыпалітэту Валга | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1286 | ||||
| Краіна: | |||||
| Павет: | |||||
| Мэр: | Івар Унт | ||||
| Плошча: | 16.54 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
13,692 827.8/км2 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +372-76 | ||||
| Аўтамабільны код: | G | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 57°47′00″ пн. ш. 26°02′00″ у. д. / 57.783333° пн. ш. 26.033333° у. д.Каардынаты: 57°47′00″ пн. ш. 26°02′00″ у. д. / 57.783333° пн. ш. 26.033333° у. д. | ||||
Валга на мапе Эстоніі Валга | |||||
| http://www.valgalv.ee/ | |||||
Валга (па-эстонску: Valga, па-нямецку: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Валга. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чалавек.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчаны на рацэ Пэдэлі (басэйн возера Выртс’ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы зь ім, па сутнасьці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².
Горад знаходзіцца на скрыжаваньні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістральлю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласьць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Год | Насельніцтва |
|---|---|
| 1881 | 4,200 |
| 1897 | 10,900 |
| 1922 | 9,500 |
| 1934 | 10,800 |
| 1959 | 13,300 |
| 1970 | 17,000 |
| 1979 | 18,500 |
| 1989 | 17,700 |
| 2000 | 14,300 |
| 2009 | 13,738 |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Валгу праходзіць чыгунка Рыга-Валга-Таллінн. Два разы ў дзень ходзяць дызельныя цягнікі ў Тарту й тры разы ў дзень — цягнікі ў Рыгу. Час руху цягнікоў да Тарту складае 85 хвілін, а да Рызы — 3 з паловай гадзіны.
-
Два цягніка: Латыскі й Эстонскі
-
Заля чаканьня
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казімір Сьвёнтак (1914 — 2011) — царкоўны дзяяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі