Іжэмскі раён
Іжэмскі раён | |
рас. Ижемский район, комі-зыр. Изьва район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | сяло Іжма |
Улучае | 10 сельскіх паселішчаў[1] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 19 303 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | стараверы, праваслаўныя |
Плошча | 18 420 км² |
Месцазнаходжаньне Іжэмскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82140 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Іжэ́мскі раён (па-расейску: Ижемский район, комі-зыр. Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім мескімі паселішчамі. Плошча раёну складае 18 420 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 19 303 чалавекі, зь іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаґрафічная супольнасьць комі-зыранаў — комі-іжэмцы).
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Брыкаланскае с/п | с. Брыкаланск |
Іжэмскае с/п | с. Іжма |
Кельчыюрскае с/п | с. Кельчыюр |
Кіпіеўскае с/п | с. Кіпіева |
Краснаборскае с/п | с. Краснабор |
Мохчынскае с/п | с. Мохча |
Няшабоскае с/п | с. Няшабож |
Сізябскае с/п | с. Сізябск |
Томскае с/п | п. Том |
Шчальяюрскае с/п | п. Шчальяюр |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працягласьць аўтамабільных дарог складае 533 км, зь іх цьвёрдае пакрыцьцё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён зьвязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іжэмскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў