Ігар Бузоўскі
Ігар Бузоўскі | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1972[1] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Папярэднік | Ганна Мар’янаўна Мацельская |
Узнагароды |
Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалева, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадох, намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018—2024 гадох, рэктар Акадэміі кіраваньня з 2024 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню па спэцыяльнасьці «Сацыяльны пэдагог — псыхоляг».
У 1993—1994 гадох праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадох працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўправы адукацыі Наваградзкага раёну (пэдагог-псыхоляг, загадчык адзьдзелу сацыяльна-пэдагагічнай і псыхалягічнай працы). У 1998—2002 гадох працаваў на кіруючых пасадах у моладзевых грамадзкіх арганізацыях і аб’яднаньнях. У 2002—2003 гадох намесьнік генэральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціраваньня Белтэлерадыёкампаніі.
У 2003—2005 гадох другі сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й муніцыпальнае кіраваньне».
У 2005—2010 гадох дарадца-кансультант, галоўны дарадца Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадох першы сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са сьнежня 2014 году намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У сьнежні 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Чалец рад спэцыяльных фондаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.
У 2012 годзе абраны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня.
У сакавіку 2017 году прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. З чэрвеня 2018 году намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
13 чэрвеня 2024 году прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Пашаны (2016),
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
- ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
- ордэн сьвятога роўнаапостальнага князя Уладзімера ІІ ступені,
- падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
- падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
- юбілейныя мэдалі.
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 лістапада 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[5] й Канады[6]. Пры ўвядзеньні санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Бузоўскі як намесьнік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці за рашэньне Міністэрства інфармацыі пра спыненьне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаваньне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў якасьці інструмэнта рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[7].
24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[9].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына.
- Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[10].
- Маці — Вера Бузоўская, рахункавод[10].
- Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
- ^ Лукашенко потребовал принимать в Академию управления «кого надо» (рас.). Reform.by(be) (2024-06-13).
- ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.). Naviny.by (2020-11-06).
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Савет Еўрапейскага саюза (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Федэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
- ^ а б в Адар’я Гуштын (2015-01-15) Как сын полковника КГБ стал главным белорусским идеологом (рас.). Naviny.by. Архіўная копія ад 2016-12-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім раёне
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі адміністрацыяў гарадзкіх раёнаў Беларусі
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Намесьнікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Рэктары
- Кавалеры ордэна РПЦ сьвятога роўнаапостальнага вялікага князя Ўладзімера
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ