Чэслаў Мілаш
Чэ́слаў Мі́лаш (1911; Шэтэйні, цяпер Кейданскі раён, Ковенскі павет, рэгіён Аўкштота, Летува — 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1980).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыходзіўся пляменьнікам і быў вучнем Оскара Мілаша. Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусьветнай вайной працаваў на Польскім Радыё ў Варшаве, дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасьля вайны быў аташэ па культуры ў польскай амбасадзе ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу, папрасіў у францускага ўраду палітычнага прытулку і празь некалькі гадоў выехаў у ЗША.
Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte» ў Парыжы. Доктар honoris causa Мічыганскага ўнівэрсытэту. Прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў зь месячнікам «Czasopis» (Беласток).
Кавалер Ордэна Белага Арла (1994). Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980). У прамове з нагоды атрыманьня прэміі заявіў: «Я паходжу з краіны, якой даўно няма на мапе, — зь Вялікага Княства Літоўскага»[6]. Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопату.
Брат Чэслава Андрэй Мілаш казаў: «Мілашы — гэта такія самыя ліцьвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі. Чэслаў гаворыць пра сябе: я ліцьвін польскай культуры».[7]
Пераклады на беларускую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову творы Мілаша перакладалі Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Валер Булгакаў, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Зьміцер Дзядзенка, Марына Казлоўская, Юрась Лаўрык, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Сяргей Прылуцкі, Марыя Пушкіна, Алесь Разанаў, Максім Танк, Андрэй Хадановіч, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Марына Шода, Ганна Янкута ды іншыя.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. А. Мінкіна. Прадм. Л. Баршчэўскага // Далягляды. Мн., 1992.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. Я. Чыквіна, Ю. Бушлякова, А. Хадановіча, А. Разанава // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Сведчанне паэзіі / Перакл. Я. Чыквіна // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Лекцыя біялогіі / Перакл. Ю. Бушлякова // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш, Ч. Скуты розум. Менск — Вільня, 2000.
- Мілаш Ч. Дастаеўскі й Сартр / Перакл. А. Хадановіча // ARCHE. № 1 (6) — 2000. С. 156—166.
- Мілаш Ч. Канец Вялікага Княства Літоўскага (Пра Юзафа Мацкевіча) / Перакл. В. Булгакава // Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне. — Менск: Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2000. С. 282—305.
- Мілаш Ч. Вершы // «Наша вера». № 2(16)/2001.
- Мілаш Ч. Вільня / Перакл. М. Шоды // ARCHE. № 5 (28) — 2003. С. 67—72.
- Мілаш, Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбр. творы (на польск. і бел. мовах). Менск — Уроцлаў, 2006.
- Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. — Мінск: «Логвінаў», 2011.
- Мілаш, Ч. Выратаваньне. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Даліна Ісы. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Родная Эўропа. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Зямля Ульра. Мн., 2011.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Czeslaw Milosz // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Czesław Miłosz // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Czesław Miłosz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Czesław Miłosz // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Андрэй Пісказуб. Ці стане Беларусь дзясятай балтыйскай дзяржавай // Свабода : газэта. — Ліпень 1992. — № 6. — С. 5.
- ^ Свабода. — 5 сьнежня 1990. — № 13. — с. 4
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Малюковіч С. Мілаш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка Ч. Мілаша (пол.)
- Чэслаў Мілаш на prajdzisvet.org
- Лекцыя біялогіі Архівавана 17 лістапада 2020.
- Свет
- Ліст Гамбровічу (пераклад Сяргея Прылуцкага)
- Milosz Institute (анг.)
- Старонка Мілаша у Часопіснай зале
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскай губэрні
- Нарадзіліся ў Шаўлях
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Крыпце заслужаных на Скалцы
- Вялікія камандоры ордэна вялікага князя Гедыміна
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Адзначаныя Нацыянальным мэдалём мастацтваў ЗША
- Ганаровыя дактары Балёнскага ўнівэрсытэту
- Дактары honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі «Ніке»
- Ганаровыя дактары Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Польскія літаратары
- Чэслаў Мілаш
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Дактары honoris causa Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла II
- Дактары honoris causa ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага
- Польскія перакладчыкі
- Перакладчыкі Бібліі на польскую мову
- Польскія юрысты