Оскар Мілаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Оскар Мілаш
Oscar Milosz
MilašiusOskaras.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1877
Чарэя, Лукомальскі сельсавет, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Памёр 2 сакавіка 1939 (61 год)
Фантэнблё[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Мова француская мова[2] і летувіская мова
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
http://milosz.planetaclix.pt/milosz.html

О́скар Мі́лаш гербу Любіч (па-француску: Oscar Venceslas de Lubicz Milosz, па-летувіску: Oskaras Milašius; 28 траўня 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі — 2 сакавіка 1939, Фантэнблё, Францыя) — францускі паэт беларускага паходжаньня; дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1980 року Чэслава Мілаша.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Ўладыслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расейскае арміі, і Марыі Разаліі Разэнталь, жыдоўкі з Варшавы.

З 1889 году жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасьля вывучаў асірыйскую мову й іўрыт у Школе ўсходніх моваў.

У 1904 годзе, пасьля сьмерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркаю[3].

Прадстаўніцтва Летувы ў Францыі. Оскар Мілаш — трэці зьлева ў ніжнім шэрагу

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэньня незалежнае летувіскае дзяржавы. У 1925 годзе быў першым прадстаўніком Летувы ў Францыі, у 1925—1938 гадах — дарадцам амбасады Летувы ў Парыжы. У 1931 годзе атрымаў францускае грамадзянства.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») у 1899 годзе. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненьні («Мігель Маньяра», «Мэфібасэт», «Саўл з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік летувіскіх песьняў і казак ва ўласным перакладзе на францускую мову.

Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Le Poème des Décadences, 1899
  • Les Sept Solitudes, 1906
  • L’Amoureuse Initiation, roman1910
  • Les Éléments, 1911
  • Chefs d’œuvre lyriques du Nord, traductions, 1912
  • Miguel Mañara. Mystère en six tableaux. 1913
  • Mephiboseth, théâtre, 1914
  • Saul de Tarse, théâtre, 1914 (non publié)
  • Symphonies, Nihumim, 1915
  • Épître à Storge, 1917
  • Adramandoni, 1918
  • La Confession de Lemuel, 1922
  • Ars Magna, 1924
  • Les Arcanes, 1927
  • Les origines ibériques du peuple Juif, 1932
  • Les origines de la nation lituanienne, 1936
  • Psaume de l’Étoile du matin, 1936
  • La Clef de l’Apocalypse, 1938

Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёну (1931).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Оскар Мілашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў