Марына Казлоўская
Выгляд
| Марына Казлоўская | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 13 ліпеня 1982 (43 гады) Менск, Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | перакладчыца, выкладчыца |
| Мова | беларуская мова[1] і польская мова[1] |
Марына Міхайлаўна Казлоўская (нар. 1982, Менск) — літаратуразнаўца, перакладчыца.
Скончыла Ліцэй БДУ (1999), БДУ (2004) і асьпірантуру пры ім (2007). Кандыдат філялягічных навук. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.
Перакладае паэзію Зьбігнева Гэрбэрта, Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Бараньчака, кнігу Чэслава Мілаша "Зямля Ульра"[2]. У 2008 у анталёгіі «Галасы з-за небакраю»[3] апублікаваныя яе пераклады 29 і 117 санэтаў Ў. Шэксьпіра.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марына Казлоўская. Эвалюцыя «новай драмы» ў творчасці Францішка Аляхновіча. // Studia białorutenistyczne=Беларусазнаўчыя дасьледаванні. — Lublin: Wyddawnictwo uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2009. — Т. 3. — С. 219—238. — ISBN 978-83-227-3139-0. — ISSN 1898-0457.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Kazloŭskaja, Maryna Mìchajlaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Мілаш Ч. Зямля Ульра. Менск: Логвінаў, 2011
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталёгія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыюс 2008. — 896 с. 1000 ас.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |