Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024 году быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў, 69-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 32-га сэзону з моманту зьмены назвы з Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА. Гульня ладзілася 1 чэрвеня 2024 году на стадыёне Ўэмблі ў Лёндане.

«Рэал» здабыў перамогу і, такім чынам, 15 раз у гісторыі стаў пераможцам турніру. Улічваючы, што пераможцам Лігі Эўропы стала італьянская «Аталянта», гішпанскі клюб атрымаў права згуляць зь ёй за Супэркубак УЭФА.

Фінальны матч быў згуляны на ангельскім стадыёне Ўэмблі.

Гэта быў трэці фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА, які адбыўся на рэканструяваным стадыёне Ўэмблі, які раней ужо прымаў фіналы ў 2011 і 2013 гадах. Агулам гэта восьмы фінал, які ладзіўся ў Лёндане. Да гэтага стадыён быў месцам фінальнага матчу ў 1963, 1968, 1971, 1978 і 1992 гадах. Гэты матч быў дзявятым фіналам Лігі чэмпіёнаў (раней Эўрапейскі кубак), які згуляўся ў Ангельшчыне. Гэтак фінал 2003 году ладзіўся на стадыёне Олд Трафард у Манчэстэры, што ставіць Ангельшчыну ў адзіны шэраг з Італіяй, Нямеччынай і Гішпаніяй.

22 лютага 2019 году УЭФА распачаў працэдуру выбару месцаў правядзеньня фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 і 2023 гадоў[1]. Футбольныя асацыяцыі мусілі выказаць зацікаўленасьць да 22 сакавіка таго ж году, а самі заяўкі павінны былі быць высунутыя да 1 ліпеня[2].

Паведамлялася, што Футбольная асацыяцыя Ангельшчыны надала заяўку на лёнданскі стадыён Ўэмблі на тое, каб там зладзіць фінал у 2023 годзе, каб адзначыць стагодзьдзе з дня адкрыцьця стадыёна ў 1923 годзе[2]. Стадыён быў абраны выканаўчым камітэтам УЭФА падчас паседжаньня ў Любляне 24 верасьня 2019 году[3], дзе таксама былі прызначаныя стадыёны да фіналаў Лігі чэмпіёнаў 2021 і 2022 гадоў[4].

17 чэрвеня 2020 году выканаўчы камітэт УЭФА абвесьціў, што празь перанос фіналу 2020 году Лёндан атрымае свой фінал на год пазьней у 2024 годзе[5].

Славенскі судзьдзя Слаўка Вінчыч.

13 траўня 2024 году славенскі арбітар Слаўка Вінчыч быў прызначаны галоўным судзьдзём фінальнага матчу. Ягонымі памочнікамі сталі таксама славенцы Томаж Кланчнік і Андраж Ковачыч, а галоўным відэаасыстэнтам быў прызначаны Нэйц Кайтазавіч[6]. Галоўны судзьдзя і ягоныя два памочнікі ў полі раней ужо працавалі на фінальным матчы, але гэта быў фінал Лігі Эўропы 2022 году[7].

Да іх далучыўся інхы суайчыньнік Радэ Абрэнавіч, які быў памочнікам відэаасыстэнта, а француз Франсуа Летэксье быў прызначаны чацьвертым арбітрам[6].

Цырымонія адкрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 траўня 2024 году амэрыканскі сьпявак Лені Кравіц быў названы галоўным выканаўцам цырымоніі адкрыцьця[8]. Перад пачаткам матчу ён выканаў некалькіх сваіх песень.

1 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
Барусія Дортмунд 0:2 Рэал Мадрыд Ўэмблі, Лёндан
Гледачоў: 86212
Судзьдзя: Слаўка Вінчыч (Славенія)
Справаздача Карвахаль Забіў на 74-й хвіліне 74'
Вінісіюс Забіў на 83-й хвіліне 83'
1 Грэгар Кобэль
26 Юліян Руэрсан
15 Матс Гумэльс Папярэджаны на 79 хвіліне 79'
4 Ніка Шлётэрбэк Папярэджаны на 40 хвіліне 40'
22 Ян Маатсэн
23 Эмрэ Джан (капітан) Заменены 80'
20 Марсэль Забіцэр Папярэджаны на 43 хвіліне 43'
10 Джэйдан Санча Заменены 87'
19 Юліян Брант Заменены 80'
27 Карым Адэемі Заменены 72'
14 Нікляс Фюлькруг
Запасныя:
33 Аляксандар Мэер
35 Марцэль Лётка
6 Саліх Эзджан
8 Фэлікс Нмэча
9 Сэбаст’ен Алер Выйшаў на замену 80'
11 Марка Ройс Выйшаў на замену 72'
17 Марыюс Вольф
18 Юсуфа Мукако
21 Доньель Мален Выйшаў на замену 80'
25 Нікляс Зюле
38 К’ель Вэт’ен
43 Джэймі Байна-Джытэнз Выйшаў на замену 87'
Галоўны трэнэр:
Эдзін Тэрзіч
1 Тыбо Куртуа
2 Даніель Карвахаль Забіў на 74-й хвіліне 74'
22 Антоніё Рудыгер
6 Нача (капітан)
23 Фэрлян Мэндзі
12 Эдуарду Камавінга
15 Фэдэрыка Вальвэрдэ
8 Тоні Кроос Заменены 85'
5 Джуд Бэлінггэм Заменены 85'
11 Радрыгу Заменены 90+1'
7 Вінісіюс Жуніяр Папярэджаны на 35 хвіліне 35' Забіў на 83-й хвіліне 83' Заменены 90+4'
Запасныя:
13 Андрэй Лунін
25 Кепа Арысабаляга
3 Эдэр Мілітан Выйшаў на замену 90+1'
4 Давід Аляба
10 Лука Модрыч Выйшаў на замену 85'
14 Хасэлю Выйшаў на замену 85'
17 Люкас Васкес Выйшаў на замену 90+4'
18 Арэльен Чуамэні
19 Дані Сэбальяс
20 Фран Гарсія
21 Браім Дыяс
24 Арда Гюлер
Галоўны трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]