Лені Кравіц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лені Кравіц Lenny Kravitz
Леанард Альбэрт «Лені» Кравіц (Leonard Albert «Lenny» Kravitz)
Lenny Kravitz by Gage Skidmore.jpg
Лені Кравіц у ліпені 2013 г. на прэс-канфэрэнцыі ў Сан-Дыега, ЗША
Дата нараджэньня 26 траўня 1964
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША[1]
Альма-матэр Школа Беверлі Хілз[d]
Занятак сьпявак, музыка, актор
Гады дзейнасьці 1988 - дасёньня
Жанры рок-музыка, Гард-рок, фанк-рок, рэгі, соўл і фолк-музыка[d]
Вакал тэнар
Інструмэнты гітара, бас-гітара, клявішы, бубны
Супрацоўніцтва Крэйґ Рос, Сіндзі Блэкман
Лэйблы Virgin, Roadrunner, Atlantic, Kobalt, Loud & Proud
Бацька Sy Kravitz[d]
Маці Roxie Roker[d]
Дзеці Zoë Kravitz[d]
Узнагароды
Сайт http://lennykravitz.com/ http://lennykravitz.tumblr.com/

Леана́рд А́льбэрт «Ле́ні» Кра́віц (анг. Leonard Albert «Lenny» Kravitz, нарадзіўся 26 траўня 1964 года ў Нью-Ёрку) — паўночна-амэрыканскі музыка, сьпявак, прыдусар, мультыінструмэнталіст, актор. Вядомы, перш за ўсё, сваімі песьнямі ў стылі рок і рытм-энд-блюз, вызначаецца чульлівым вакалам і лірычнымі, пранікнёнымі сьпевамі, аддае перавагу ўласнаручнаму запісу ўсіх інструмэнтальных партый на сваіх альбомах. Чатыры гады запар — з 1999 па 2002 — атрымліваў Грэмі за «Найлепшае мужчынскае вакальнае рок-выкананьне», а яшчэ чатыры разы намінаваўся на ўзнагароду. Па стане на верасень 2014 г. прадаў блізу 40 мільёнаў музычных запісаў па ўсім сьвеце[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і прадусара тэлеканала «NBC TV News» габрэя Сэймура Кравіца і актрысы Роксі Рокер, чые бацькі паходзілі з Багамскіх выспаў. Дзед Лені Кравіца «па мячы» паходзіў з украінскага габрэйства, а прадзед быў карэнным кіеўчуком.[3].

З 1987 па 1993 быў жанаты на амэрыканскай акторцы Лізе Банэ. Ад яе мае дачку Зоўі Ізабэлу Кравіц (1988 г.н.), якая таксама спрабуе свае сілы на сцэне. Пазьней сустракаўся з французкай сьпявачкай Ванэсай Парадзі (да 1997), а ў 2002 нават заручыўся з бразыльскай мадэлькай Адрыянай Лімай, але да шлюбу справа не дайшла.

Лені Кравіц часта падкрэсьлівае сваю прыналежнасьць да хрысьціянства. Гэта бачна зь ягоных тэкстаў, татуіровак, надпісаў на сцэнічным адзеньні. Цікавы факт: у 2005 годзе сьпявак абвесьціў, што будзе прытрымлівацца цэлібату (устрыманьня ад сэксуальнага кантакту) да чарговай жаніцьбы, што пацьвердзіў прынамсі яшчэ ў 2011 годзе[4].

Лені Кравіц і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 лістапада 2014 меўся адбыцца першы канцэрт Лені Кравіца ў Беларусі, на Менск-Арэне, аднак спачатку ён быў перанесены праз хваробу сьпевака, а пасьля канчаткова адменены[5],[6].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўныя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лені Кравіцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў