Усевалад Янчэўскі
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі | |
па-беларуску: Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі | |
Кіраўнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
---|---|
18 красавіка 2008 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Алег Праляскоўскі |
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Слуцкай выб. акругі | |
2000 — 2004 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Мікалай Карпіевіч, Васіль Шулякоўскі, Алег Румо |
Наступнік: | Аляксандар Сайко |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 красавіка 1976 (48 гадоў) Барысаў, Менская вобласьць, БССР |
Партыя: | Славянскі сабор Белая Русь (да 1999) |
Сужэнец: | ёсьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі (нарадзіўся 22 красавіка 1976 году ў Барысаве) — палітык Рэспублікі Беларусь, з 18 красавіка 2008 году памочнік прэзыдэнта, начальнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па адукацыі Ўсевалад Янчэўскі юрыст-палітоляг, скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1998). У 2000 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А. Лукашэнкі[2], быў актыўным сябрам перадвыбарчага штабу Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня. У сярэдзіне 1990-х заняў крэсла першага сакратара Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі. Неўзабаве БПСМ скалынула некалькі гучных скандалаў, зьвязаных з камэрцыйнай дзейнасьцю саюзу, што было забаронена статутам арганізацыі. Аднак гэта ніяк не адбілася на Янчэўскім, і ў 2000 годзе ён абіраецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе № 90. Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе. Чалец дэпутацкай групы «Сябры Баўгарыі».
27 сакавіка 2001 году, у зьвязку зь немагчымасьцю сумяшчэньня двух крэслаў, вызвалены ад пасады кіраўніка БПСМ. Пасьля сканчэньня тэрміну дзеяньня дэпутацкага мандату, у ліпені 2005 году заступіў на пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопіса «Плянэта». У 2007 годзе займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта. На новай пасадзе кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня будзе апекавацца адукацыйнай сфэрай, сродкамі масавай інфармацыі, няўрадавымі арганізацыямі, культурай і мастацтвам. Пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. У 2011 годзе прызначаны сакратаром савета па разьвіцьці інфармацыйнага грамадзтва пры прэзыдэнце[4]. У 2016 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны[5].
Быў у партыі Славянскі сабор Белая Русь. Жанаты (з 1998 году).
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усевалад Янчэўскі станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як памочнік прэзыдэнта па ідэалёгіі[6].
Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, на пасадах памочніка прэзыдэнта, кіраўніка ідэалёгічнага адзьдзелу Адміністрацыі прэзыдэнта Янчэўскі быў галоўным стваральнікам ідэалёгіі рэжыму й дзяржаўнае прапаганды, якія падтрымліваюць й апраўдваюць рэпрэсіі супраць дэмакратычнае апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці, што сыстэматычна асьвятляюцца нэгатыўна й зьневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю[7][8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Распоряжение Президента Республики Беларусь № 107рп(недаступная спасылка) (рас.) БЕЛТА
- ^ Янчэўскі Усевалад(недаступная спасылка) Кнігарня Arche
- ^ The Black List BY
- ^ У савет па развіцці інфармацыйнага грамадства пры прэзідэнце увайшоў кіраўнік Асацыяцыі. Akavita (10 лістапада 2011).
- ^ Прэзідэнт удастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржорганаў і прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Беларускія прапагандысты
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ