Уладзімер Пефціеў
Уладзімер Пефціеў | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1957 (67 гадоў) або 1957[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | бізнэсмэн, мэцэнат, інвэстар, пісьменьнік, прадпрымальнік |
Навуковая сфэра | прадпрымальніцтва[2] і мэцэнацтва[d][2] |
Уладзімер Паўлавіч Пефціеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі прадпрымальнік, паводле некаторых ацэнак, найбагацейшы і найуплывовейшы бізнэсовец Беларусі[3]. Нарадзіўся ў Бэрдзянску Запароскай вобласьці, Украіна. Ягонае багацьце ацэньваецца ў 1 млрд даляраў[4].
Бізнэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пефціеву належыць кіраўнічая кампанія «Белтэх Холдынг», якая займаецца распрацоўкай, вытворчасьцю й продажам узбраеньняў і прадукцыі падвойнага прызначэньня. Холдынг зьяўляецца інвэстыцыйным агентам ураду Беларусі ў вайскова-прамысловай сфэры. Акрамя гэтага Пефціеву належуць актывы ў сфэры нерухомасьці, тэлекамунікацыяў, гульнёвага бізнэсу, хіміі ў Беларусі й у шэрагу іншых краінаў[3].
Афшоры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў(en) у 2016 годзе: нібыта ён праз пясярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамах[5].
У 2020 годзе расьсьледаваньне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціева належала 12 кватэраў у Лёндане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаніяў. Сям’я Пефціева не патрапіла пад санкцыі, і куплі не былі парушэньнем санкцыяў[6].
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Пефціеў — старшыня Беларускай тэніснай фэдэрацыі, сябра Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, суаўтар шэрагу запатэнтаваных вынаходніцтваў[3]
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 чэрвеня 2011 году разам са сваімі кампаніямі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-Пары» быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. У рашэньні Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Пефціеў быў названы асобаю, зьвязанаю з Аляксандарам, Віктарам і Дзьмітрыем Лукашэнкамі, якая дае эканамічныя кансультацыі й зьяўляецца ключавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у прыналежных яму кампаніях[8]. У сакавіку 2012 году санкцыі былі пашыраныя й на іншыя кампаніі Пефціева: ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сыстэмы інвэстыцыяў і інавацыяў», «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвэст», сьпіртзавод «Аквадыў», «Белтэх Холдынг», «Спэцпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»[9].
У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б Peftijev, Vladimir Pavlovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в https://web.archive.org/web/20120215234353/http://www.ej.by/rating/business2011/
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=41914
- ^ Belarus dictator’s ‘bagman’ Vladimir Peftiev, once a Malta resident, named in ICIJ’s Bahamas offshore leaks
- ^ £18m London homes of Belarusian businessman(патрэбная падпіска)
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012
- ^ ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ // Наша Ніва/Эўрарадыё, Андрэй Елісееў
- ^ Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Баскіна, Шакуціна і Пефціева (бел.) Новы час Праверана 12 красавіка 2023 г.