Бярдзянск
Гэты артыкул зьвязаны з гэткімі актуальнымі падзеямі: Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022). Інфармацыя можа хутка зьмяняцца ў залежнасьці ад іхняга далейшага разьвіцьця. Некаторыя навіны пазьней могуць стаць непацьверджанымі. Апошнія зьмены ў гэтым артыкуле могуць не адлюстроўваць актуальную інфармацыю. |
| Бярдзянск лац. Biardziansk укр. Бердянськ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Запароская | ||||
| Раён | Бярдзянскі | ||||
| Тэрытарыяльная грамада | Бярдзянская | ||||
| Дата заснаваньня | 1827 | ||||
| Горад з | 1835 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Валерый Баранаў[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 24,99 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 10 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 46°45′35″ пн. ш. 36°47′04″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 109 187 чал. (2020) | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва |
| ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-6153 | ||||
| Паштовыя індэксы | 71100–71127 | ||||
| КОАТУУ | 2310400000 | ||||
| Нумарны знак | AP і КР / 08 | ||||
| Сайт | berdyansk-r23.gosweb.gosuslugi.ru (рас.) | ||||
| Бярдзянск на мапе Ўкраіны Бярдзянск | |||||
Бярдзя́нск (па-ўкраінску: Бердянськ) — места ў Запароскай вобласьці Ўкраіны на беразе Азоўскага мора. Цэнтар аднайменных грамады і раёну. Знаходзіцца за 200 км ад абласнога цэнтру. Плошча — 24,99 км², насельніцтва 109 187 чал. (1 студзеня 2020).
Заснаванае ў 1827 року на месцы казацкіх і рыбацкіх паселішчаў, у 1835 року атрымала статус места. Першыя пасяленцы — запароскія казакі.
Вакольныя ліманы месьцяць унікальныя гаючыя гразі. Марскі, кліматычны і гразевы курорт.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля заснаваньня ў XVI стагодзьдзі паселішча мела назву Нованагайск (ад нагайцаў, што жылі тут на той час). Сучасную назву Бярдзянск атрымаў ад ракі Бэрды (ад нагайскага бэрды — «дадзены богам», «багаты»). З 17 ліпеня 1939 да 26 чэрвеня 1958 року места мела назву Асіпенка ў гонар савецкай лётчыцы Паліны Асіпенкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут зьявіліся казачыя і рыбацкія паселішчы. У 1673 року запароскія ды азоўскія казакі заснавалі фарпост і паселішча Запароскай Сечы; займаліся земляробствам, рыбалоўляй, жывёлагадоўляй, пчалярствам.
У 1835 Бярдзянск атрымаў статус места.
Быў павятовым цэнтрам Таўрыйскай акругі Украінскай дзяржавы (1918), Бярдзянскага павету Таўрыйскай губэрні (да 1920-х), акружным цэнтрам УССР (1921—1922), адгэтуль — раённы цэнтар.

Падчас Галадамору 1932—1933 рокаў памерла ня менш як 1770 жыхароў места.
7 кастрычніка 1941 року Бярдзянск акупаваны войскамі нацысцкай Нямеччыны, стаў адміністрацыйным цэнтрам Бярдзянскай акругі. 17 верасьня 1943 року адваяваны Чырвонай арміяй.
27 лютага 2022 року акупаваны расейцамі падчас нападу на Ўкраіну[1].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Месца разьмешчанае на схіле Ўкраінскага крышталічнага шчыту. Характэрны раўнінны ляндшафт, прадстаўлены Прыазоўскай раўнінай, а таксама сучаснай тэрасай Азоўскага мора і Бярдзянскай пярэспай.
На тэрыторыі Бярдзянску знаходзяцца аб’екты прыродна-запаведнага фонду: дзяржаўны ляндшафтны заказьнік «Абалона ракі Бэрда» плошчаю 564 га і ляндшафтны заказьнік мясцовага значэньня «Агаловак Бярдзянскай пярэспы» плошчай 215 га.
Клімат блізкі да ўмеранага, з трывалым сухім, сьпякотным, зь вялікай колькасьцю сонечных дзён летам, і кароткай, маласьнежнай, мяккай, з частымі адлігамі зімой. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра зьмяняецца ад 8,0°С да 11,7°С, у сярэднім за шматгадовы пэрыяд яна складае 9,8°С. Ліпень — найцяплейшы месяц з тэмпэратурай ≈23,1 °C, студзень — найхаладнейшы з тэмпэратураю ≈ −2,9 °C.
Паводле колькасьці атмасфэрных ападкаў Бярдзянск уваходзіць да зоны зь недастатнім увільгатненьнем. Сярэднегадавая сума ападкаў у рэгіёне складае 467 мм. Пераважна вятры ўсходніх і паўднёва-ўсходніх румбаў, паўторвальнасьць якіх складае 40—50 %.
Замярзаньне вады адбываецца пазьней, ніж на іншых узьбярэжжах Азоўскага мора і прыпадае на пачатак студзеня. Лядовае покрыва трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Колькасьць сонечных дзён на год складае ў сярэднім 179 дзён.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1838 | 1873 | 1897 | 1913 | 1920 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 | 2020 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 3200 | 20 800 | 26 500 | 35 000 | 37 000 | 51 700 | 65 249 | 100 133 | 122 109 | 132 644 | 121 692 | 115 000 | 109 187 |
| Народ | 1897[a] | 1979 (%)[2] | 1989 (%)[2] | 2001 | ||
|---|---|---|---|---|---|---|
| (асобаў)[3] | (%) | (асобаў)[4] | (%) | |||
| украінцы | 4 115 | 15,53 | 46,5 | 48,4 | 65 612 | 56,4 |
| расейцы | 17 502 | 66,06 | 46,5 | 45 | 43 480 | 37,38 |
| жыды | 2 771 | 10,46 | 0,5 | 0,3 | ||
| баўгары | 130 | 0,5 | 4,2 | 3,9 | 3 942 | 3,39 |
| палякі | 105 | 0,4 | ||||
| немцы | 733 | 2,77 | ||||
| крымскія татары | 290 | 1,1 | 192 | 0,17 | ||
| грэкі | 418 | 1,58 | 309 | 0,27 | ||
| беларусы | 18 | 0,07 | 0,9 | 0,1 | 956 | 0,82 |
| армяне | 74 | 0,3 | ||||
| Агулам | 26 496 | 117 тыс. | 136,2 тыс. | 121 692 | ||
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | баўгарская | беларуская |
|---|---|---|---|
| 23.96% | 75.27% | 0.34% | 0.10% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бярдзянск — важны прамысловы цэнтар Прыазоўя. У месьце разьмешчаныя калі 20 прадпрыемстваў розных галінаў: мэталаапрацоўкі, харчовай ды нафтахімічнай прамысловасьці, машынабудаўніцтва. Найбольшыя зь іх:
- ПАТ «АЗМОЛ»
- ПрАТ «Азоўкабэль»
- ТАА «Азоўгідрамаш»
- «Бярдзянскі завод сельгастэхнікі»
- ПАТ «Бярдзянскія жняяркі»
- ПАТ «Бярдзянскі хлебакамбінат»
- Бярдзянскі мясакамбінат
- Украінскі навукова-досьледны інстытут кабэльнай прамысловасьці
Істотнае значэньне ў жыцьці места і ўсяго рэгіёну мае марскі порт, празь які ў тым ліку зьдзяйсьняюцца вялікія перавозкі сельскагаспадарчай і мэталюргічнай прадукцыі.
Вялікую ролю ў эканоміцы места адыгрывае курортная галіна: тут уздоўж узубярэжжа разьмешчаныя дзясяткі санаторыяў, баз адпачынку, сотні міні-гатэляў і кватэраў, якія ўлетку здаюцца адпачывальнікам; у турыстычнай сфэры задзейнічаныя таксама шматлікія гандлёвыя пункты і забаўляльныя ўстановы.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзейнічае 19 маршрутаў грамадзкага транспарту і дзесяць службаў легкавога таксі. Добра разьвітая сетка міжгародніх і міжабласных аўтобусных маршрутаў.
Празь месца праходзяць аўтадарогі Н30 Васільеўка — Такмак — Бярдзянск і М14E58.

У месьце разьмешчаная чыгуначная станцыя Прыдняпроўскай чыгункі. Пад час курортнага сэзону прызначаюцца дадатковыя цягнікі.
Бярдзянскі порт на Азоўскім моры — важны марскі порт Паўночнага Прыазоўя.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вышэйшыя навучальныя ўстановы — Бярдзянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Бярдзянскі інстытут дзяржаўнага і муніцыпальнага кіраваньня Клясычнага прыватнага ўнівэрсытэту, Бярдзянскі ўнівэрсытэт мэнэджмэнту і бізнэсу.
Дзейнічае 21 установа сярэдняй адукацыі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзейнічаюць Бярдзянскі краязнаўчы музэй і 3 філіі, Бярдзянскі мастацкі музэй імя Бродзкага. Ладзіцца Ўсеўкраінскі фэстываль дзіцячай творчасьці «Топ-Топ», мескія і рэгіянальныя творчыя фэстывалі.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міхаіл Васьленскі — расейскі гісторык і сацыёляг;
- Вольга Курыленка — акторка, фотамадэль;
- Барыс Левітан — савецкі матэматык;
- Уладзімер Хаўкін — мікрабіёляг, стваральнік першай у сьвеце вакцыны супраць чумы і халеры.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Перапіс праводзіўся па роднай мове
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бердянськ в окупації: поліцію розпустили, стоять блокпости, громадський транспорт не працює (укр.) Новини Приазов’я. Радіо Свобода (28 лютага 2022). Праверана 25 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 21 сакавіка 2022 г.
- 1 2 К. М. Рошко // ФОРМУВАННЯ СУЧАСНОГО СКЛАДУ НАСЕЛЕННЯ МІСТ ЗАПОРІЗЬКОЇ ОБЛАСТІ (1959—2001 рр.) Праверана 11 грудня 2021 г. Архіўная копія ад 4 березня 2016 г.
- ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. Распределение населения по родному языку и уездам 50 губерний Европейской России (рас.) Демоскоп Weekly Праверана 25 сакавіка 2022 г.
- ↑ СОЦІАЛЬНО‐ЕКОНОМІЧНИЙ ПАСПОРТ м. БЕРДЯНСЬК Праверана 6 листопада 2014 г. Архіўная копія ад 6 листопада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Запароская вобласьць у складзе УССР (укр.)
- Інфармацыйны партал «Бярдзянск24» (рас.)
- Фотапаляваньне. Бярдзянск (рас.)
- Агляд курорту Бярдзянску (рас.)