Тулюза (футбольны клюб)
Тулюза | |
Поўная назва | Toulouse Football Club |
---|---|
Заснаваны | 1970 |
Горад | Тулюза, Францыя |
Стадыён |
Муніцыпальны стадыён Умяшчальнасьць: 35 472 |
Прэзыдэнт | Дам’ен Камальлі[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2023—2024 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Тулюза» (па-француску: Toulouse Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Тулюза. Клюб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клюб аддаў іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клюб быў рэфундаваны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клюбаў. «Тулюза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які разьмешчаны ў межах гораду.
«Тулюза» знаходзіцца ва ўладаньні францускага бізнэсоўцы Аліўе Садрана, які выкупіў клюб пасьля ягонага банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулюза» была перамешчана ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулюза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клюбы гульцоў, як то Фаб’ен Бартэз, Сэдрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мат’ё й Андрэ-П’ер Жыньяка. Бартэз зарэкамэндаваў сябе выступаюцца ў клюбе, перш чым пераехаў у «Манака» й «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафэяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клюбу ў нацыянальнай зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету, якя дамаглася перамогі хатняга першынства.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднік сучаснага клюбу «Тулюза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх гульцоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.
Аднак празь некаторы час асацыяцыя была зноўку рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 траўня 1970 году, узяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі й клюбу ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу гульцоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім францускім дывізіёне ў сэзоне 1970—1971 гадоў, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клюб аб’явіў пра сваё непасрэднае датычаньне да старога першапачатковага клюбу й зьмяніў колеры клюбу на гістарычныя фіялетавы й белы. Каманда хутка палепшыла вынікі й у 1982 годзе атрымала павышэньне ў Лігу 1, пасьля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЭФА ў 1984 годзе. Іхным найлепшым вынікам на сёньняшні дзень зьяўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сэзону 1986—1987 гадоў і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЭФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пэнальці над клюбам «Напалі», у якой гуляў на той час Дыега Марадона.
Стадыён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна зьмясьціць 35 472 гледачы. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату сьвету.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнікі Кубка Францыі:
- 2023
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|