Ньюкасл Юнайтэд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: min:Newcastle United F.C. зьмяніў: sco:Newcastle United F.C., vi:Newcastle United F.C.
Радок 134: Радок 134:
[[arz:نيوكاسل يونايتد]]
[[arz:نيوكاسل يونايتد]]
[[ms:Newcastle United F.C.]]
[[ms:Newcastle United F.C.]]
[[min:Newcastle United F.C.]]
[[mn:Ньюкасл Юнайтед]]
[[mn:Ньюкасл Юнайтед]]
[[my:နယူးကာဆယ် ယူနိုက်တက်]]
[[my:နယူးကာဆယ် ယူနိုက်တက်]]
Радок 145: Радок 146:
[[ro:Newcastle United Football Club]]
[[ro:Newcastle United Football Club]]
[[ru:Ньюкасл Юнайтед]]
[[ru:Ньюкасл Юнайтед]]
[[sco:Newcastle Unitit F.C.]]
[[sco:Newcastle United F.C.]]
[[simple:Newcastle United F.C.]]
[[simple:Newcastle United F.C.]]
[[sk:Newcastle United FC]]
[[sk:Newcastle United FC]]
Радок 156: Радок 157:
[[tr:Newcastle United FC]]
[[tr:Newcastle United FC]]
[[uk:Ньюкасл Юнайтед]]
[[uk:Ньюкасл Юнайтед]]
[[vi:Newcastle United]]
[[vi:Newcastle United F.C.]]
[[zh-yue:紐卡素足球會]]
[[zh-yue:紐卡素足球會]]
[[zh:纽卡斯尔联足球俱乐部]]
[[zh:纽卡斯尔联足球俱乐部]]

Вэрсія ад 18:45, 10 лютага 2013

Сьцяг Ангельшчыны Ньюкасл Юнайтэд
Файл:Newcastle United.png
Поўная назва Newcastle United Football Club
Заснаваны 22 сьнежня 1892
Горад Ньюкасл-эпон-Тайн, Ангельшчына
Стадыён Сэнт-Джэймз Парк
Умяшчальнасьць: 52 409
Прэзыдэнт Дэрэк Ламбіяс
Галоўны трэнэр Элан Пард’ю
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2011—2012 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (па-ангельску: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клюб Ньюкаслу») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Заснаваны ў 1892 годзе. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Чатырохразовы чэмпіён Ангельшчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сэнт-Джэймз Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Ангельшчыне й умяшчае каля 52 тысячаў балельшчыкаў.

Клюб мае сталага суперніка «Сандэрлэнд»,дэрбі зь якім мае назоў Тайр-Ўірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 году. Традыцыйнымі колерамі клюба ёсьць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы й чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элемэнты гарадзкога гербу, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.

Сымболіка

Эмблема

Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сэзоне 1888—1889 гадоў[1]. Ейны дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагодзьдзя й быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клюба намаляваныя два гіпакампуса, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «мітычныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраваньне й у эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы раньні пэрыяд у гісторыі горада[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Сьвятога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клюба гэты фон быў трансфармаваны ў блакітны. Поўнае зьмяненьне зьведаў і шчыт — цэнтральны элемэнт эмблемы, чыё першапачатковае напаўненьне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».

У якасьці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клюб, выступіў той жа герб Ньюкасла-апон-Тайну: ён зьявіўся на кашулях у фінале Кубка Ангельшчыны 1920 году, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сэзоне[3]. Працягваючы ўзьнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 году, калі ў некалькі зьмененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».

Трафэі

Актуальны склад

Па стане на 13 ліпеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Тым Круль 1988
2 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрыцыё Калячыні 1982
3 Сьцяг Італіі Аб Давыдэ Сантон 1991
4 Сьцяг Францыі ПА Яан Кабай 1986
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэні Сымпсан 1987
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майк Ўільямсан 1983
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вурнон Аніта 1989
9 Сьцяг Сэнэгалу Нап Папіс Сысэ 1985
10 Сьцяг Францыі ПА Атэм Бэн Арфа 1987
14 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Пэрч 1985
15 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэн Госьлінг 1990
16 Сьцяг Ангельшчыны Аб Раян Тэйлар 1984
17 Сьцяг Францыі ПА Рамэн Амальфітано 1989
18 Сьцяг Аргентыны ПА Хонас Гут’ерэс 1983
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Дэмба Ба 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Бурундзі ПА Гаэль Бігірымана 1993
21 Сьцяг Ангельшчыны Бр Роб Эліёт 1986
22 Сьцяг Францыі ПА Сыльвэн Марво 1986
23 Сьцяг Ангельшчыны Нап Шола Амэобі 1981
24 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Шэйк Тыятэ 1986
25 Сьцяг Францыі ПА Габрыель Абэртан 1989
27 Сьцяг Ангельшчыны Аб Стывэн Тэйлар 1986
28 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэмі Амэобі 1992
29 Сьцяг Славеніі ПА Гарыс Вучкіч 1992
31 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Шэйн Фэрг’юсан 1991
33 Сьцяг Аўстраліі Аб Кэртыс Гуд 1993
34 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Тавэрнір 1991
37 Сьцяг Ангельшчыны Бр Стыў Гарпэр 1975
52 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эдам Кэмпбэл 1995

Крыніцы

  1. ^ а б Клюбны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. ^ а б Герб гораду Ньюкасл-Апон-Тайн. Newcastle City Council Official Website.
  3. ^ Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

Вонкавыя спасылкі

Ньюкасл Юнайтэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Накід:Футбольны клюб

Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA