Аляксандар Ісак
| Аляксандар Ісак | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 верасьня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | АІК Стакгольм | 24 (10) |
| 2017—2019 | Барусія Дортмунд | 5 (0) |
| 2019—2022 | Рэал Сасьедад | 105 (33) |
| 2019 | → Вілем II | 16 (13) |
| 2022—2025 | Ньюкасл Юнайтэд | 86 (54) |
| 2025— | Лівэрпул | 14 (3) |
| Зборныя | ||
| 2017— | Швэцыя | 58 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар І́сак (па-швэдзку: Alexander Isak; нар. 21 верасьня 1999 году) — швэдзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Ісак нарадзіўся і гадаваўся ў муніцыпалітэце Сольна, які месьціцца ў цэнтральнай акрузе Стакгольму, у сям’і ўцекачоў з Эрытрэі[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ісак дэбютаваў у складзе клюбу АІК 28 лютага 2016 году, зьявіўшыся на замену на 75-й хвіліне гасьцявога матчу Кубка Швэцыі супраць клюбу «Тэнгульт» з чацьвёртага дывізіёну. 7 красавіка 2016 году галоўны трэнэр АІК Андрэас Альм уключыў Ісака ў стартавы склад 2-га туру швэдзкага пэршынства ў гасьцявым матчы супраць «Эстэрсунда» разам з маладым нападнікам Карлясам Страндбэргам. Ісак забясьпечыў перамогу сваёй дружыны, трапна ўлучыўшы мяч у браму суперніка і стаўшы такім чынам самым маладым бамбардзірам АІК у гісторыі швэдзкага чэмпіянату ва ўзросьце 16 гадоў і 199 дзён[3]. 25 красавіка Ісак забіў свой першы гол на хатнім стадыёне клюбу, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Эльфсборгу», які скончыўся зь лікам 2:1[4]. 3 траўня 2016 году Ісак падпісаў свой першы прафэсійны кантракт да канца сэзону 2018 году, уразіўшы кіраўніцтва сваімі дэбютнымі гульнямі і замацаваўшы сябе як гулец рэгулярнага складу[5]. 21 верасьня 2016 году ў свой дзень нараджэньня футбаліст забіў два крытычна важныя мячы ў пераможным дэрбі супраць «Юргордэну», якое скончылася на карысьць АІК зь лікам 3:0. Пазьней таварыш па камандзе Чынэду Абасі ахарактарызаваў Ісака як новага Златана Ібрагімавіча[6].
23 студзеня 2017 году Ісак склаў дамову з клюбам Бундэсьлігі дортмундзкай «Барусіяй», якая павінна была дзейнічаць да лета 2022 году[7]. Кошт трансфэру не паведамляўся, але на думку экспэртаў, вагаўся каля 9 млн эўра[8]. Перад тым, як падпісаць кантракт з Дортмундам, Ісак адмовіўся ад прапановы мадрыдзкага «Рэалу»[9]. Ісак здабыў свой першы мэдаль у клюбе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў розыгрышу Кубка Нямеччыны 2016—2017 гадоў, толькі аднойчы зьявіўшыся на турніры і не патрапіўшы ў склад дружыны на фінал[10]. Свой эдбютны гол за нямецкі клюб швэд забіў у другім раўндзе Кубка Нямеччыны 2017—2018 гадоў у перможным матчы супраць «Магдэбургу» 24 кастрычніка 2017 году. Гульня скончылася перамогаў дортмундцаў зь лікам 5:0[11]. Ня здолеўшы прабіцца ў асноўны склад клюбу, Ісак быў вымушаны сысьці ў арэнду ў нідэрдяндзкі клюб «Вілем II». 28 лютага 2019 году футбаліст забіў гол у браму АЗ, што дапамагло клюбу выйсьці ў фінал Кубка Нідэрляндаў ўпершыню з 2005 году. Сам сэзон апынуўся для гульца надта шыкоўным, то бок на 14 красавіка 2019 году Ісак здолеў адзначыцца 12 галамі ў 12 матчах за нідэрляндзкі клюб.
12 чэрвеня 2019 году Ісак падпісаў пяцігадовую ўгоду з «Рэалам Сасьедадам» на суму ў 988 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год[12]. Адразу ў першым жа матчы швэд здолеў улучыць мяч у браму суперніка. У розыгрышу Ля Лігі Ісак забіў свой першы гол 22 верасьня 2019 году ў матчы супраць «Эспанёлу», які яго дружына выгуляла зь лікам 3:1[13]. 6 лютага Ісак забіў два мячы і зрабіў адну галявую перадачу ў чвэрцьфінале Кубка Гішпаніі супраць мадрыдзкага «Рэалу»[14]. 9 лютага ён забіў пераможны гол у басконскім дэрбі супраць «Атлетыка» зь Більбао. Разам з клюбам Ісак здабыў кубка краіны. А свайго першага хет-трыку футбаліст дамогся 21 лютага 2021 году ў пераможным матчы лігі супраць «Алявэсу», стаўшы першым швэдзкім гульцом, які забіў хет-трык у розыгрышу Ля Лігі, з часоў Гэнры Карльсана, які зрабіў тое ж самае дзеля мадрыдзкага «Атлетыка» ў 1949 годзе[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ісак быў выкліканы ў зборную Швэцыі ў студзені 2017 году на таварыскія матчы супраць зборных Кот д’Івуару і Славаччыны. Ён дэбютаваў супраць Кот д’Івуару, замяніўшы Пэра Фрыка на 62-й хвіліне матча. У матчы супраць зборнай Славаччыны Ісак адзначыўся голам на 19-й хвіліне, стаўшы самым маладым бамбардзірам у гісторыі зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2020
«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Alexander Isak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Jag blir alltid jämförd med Goitom». Sport Bladen.
- ↑ «Skrev AIK-historia — yngst någonsin». Sport Bladen.
- ↑ «TV: Supertalangens mål framför PL-scouterna». Fotbollskanalen.
- ↑ «Talangen förlänger tre år med AIK». Sport Bladen.
- ↑ «Alexander Isak hyllas: „Kan bli nya Zlatan...“». Expressen.
- ↑ «Borussia Dortmund sign striker Alexander Isak». Borussia Dortmund.
- ↑ «Officiellt: Alexander Isak klar för Borussia Dortmund». Fotbollskanalen.
- ↑ «Bomben: Isak nobbar Real — här är hans val». Sport Bladen.
- ↑ «Här får Isak göra debut i Dortmund». Sport Bladen.
- ↑ «SUCCÉN! Alexander Isak målskytt i tyska cupen». Expressen.
- ↑ «What is Alexander Isak's Salary Per Week?». Salary Sport.
- ↑ «Real Sociedad prove they mean business with win at Espanyol». Marca.
- ↑ «Isak, the boy who rejected Real Madrid, hurt them again with a brace». Marca.
- ↑ «Alexander Isak tremålsskytt — gjort mål i sex raka ligamatcher». SVT Sport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Лівэрпул — цяперашні склад |
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 17 Джонз · 18 Гакпа · 22 Экітыке · 25 Мамардашвілі · 26 Робэртсан · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 38 Гравэнбэрх · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 46 Ўільямз · 47 Рэмзі · 73 Нгумоа · 95 Дэйвіс · Трэнэр: Сьлёт |
- Нарадзіліся 21 верасьня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу АІК Стакгольм
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Рэал Сасьедад» Сан-Сэбастыян
- Футбалісты клюбу «Вілем II» Тыльбург
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія футбалісты
- Швэды афрыканскага паходжаньня