Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д Скасаваньне праўкі 1396760 удзельніка Czalex згодна з крыніца — be-x-old:Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Сынанімічныя словы
Радок 52: Радок 52:
Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.</ref><ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 60.</ref><ref name="val68">{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 68.</ref>.
Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.</ref><ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 60.</ref><ref name="val68">{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 68.</ref>.


У [[1936]] годзе бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў<ref>Валянцін Груздаў. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=29350 Пры аднаўленні царквы Святога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фундатараў] // «[[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]», [[9 верасьня]] [[2009]].</ref>. У верасьні [[2011]] году завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі<ref name=adn1>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = [[5 верасьня]] [[2011]]| url = http://euroradio.fm/report/yak-u-minsku-adnavili-tsarkvu-svyatoga-dukha-1636-goda-fotafakt-52600| загаловак = Як у Мінску аднавілі царкву Святога Духа 1636 года (фотафакт)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]| дата = 11 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
У [[1936]] року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў<ref>Валянцін Груздаў. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=29350 Пры аднаўленні царквы Святога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фундатараў] // «[[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]», [[9 верасьня]] [[2009]].</ref>. У верасьні [[2011]] року завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі<ref name=adn1>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = [[5 верасьня]] [[2011]]| url = http://euroradio.fm/report/yak-u-minsku-adnavili-tsarkvu-svyatoga-dukha-1636-goda-fotafakt-52600| загаловак = Як у Мінску аднавілі царкву Святога Духа 1636 года (фотафакт)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]| дата = 11 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Некаторыя дасьледнікі<ref name="Z43">{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 43.</ref> мяркуюць, што мураваную царкву Сьвятога Духа збудавалі каля [[1616]] году. Аднак беларускі гісторык архітэктуры [[Уладзімер Дзянісаў|У. Дзянісаў]] паказвае на тое, што яе будаваньне вялося пазьней, у [[1630-я|30-я]]—[[1640-я|40-я]] гады [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Рэч у тым, што побач з базылянскім манастыром знаходзіўся вольны [[Пляц (дзялянка)|пляц]] «Лужына», які толькі ў [[1636]] годзе выдзялілі Сьвята-Духаўскаму манастыру для ўзьвядзеньня мураванага будынка царквы замест драўлянага<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 178.</ref>. Відаць, пабудова новай царквы зрабілася магчымай па атрыманьні манастыром у [[1634]] року 2000 злотых паводле [[тэстамэнт]]у заможнага [[Полацак|полацкага]] месьціча<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 137.</ref><ref name="dzian334">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 334.</ref>.
Некаторыя дасьледнікі<ref name="Z43">{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 43.</ref> мяркуюць, што мураваную царкву Сьвятога Духа збудавалі каля [[1616]] року. Аднак беларускі гісторык архітэктуры [[Уладзімер Дзянісаў|У. Дзянісаў]] паказвае на тое, што яе будаваньне вялося пазьней, у [[1630-я|30-я]]—[[1640-я|40-я]] рокі [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Рэч у тым, што побач з базылянскім манастыром знаходзіўся вольны [[Пляц (дзялянка)|пляц]] «Лужына», які толькі ў [[1636]] року выдзялілі Сьвята-Духаўскаму манастыру для ўзьвядзеньня мураванага будынка царквы замест драўлянага<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 178.</ref>. Відаць, пабудова новай царквы зрабілася магчымай па атрыманьні манастыром у [[1634]] року 2000 злотых паводле [[тэстамэнт]]у заможнага [[Полацак|полацкага]] месьціча<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 137.</ref><ref name="dzian334">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 334.</ref>.


У [[1641]] годзе з фундацыі троцкай кашталянкі Сузаны [[Корвін-Гасеўскія|Гасеўскай]] побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы грэка-каталіцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі пляца [[Высокі Рынак]] не было. Царква Сьвятога Духа, якая тады будавалася, зрабілася супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у сакральным дойлідзтве<ref name=enckyl>{{Спасылка | аўтар = Алег Дзярновіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 10 лiстапада 2011| url = http://nn.by/?c=ar&i=63068#| загаловак = Энцыклапедыя Мінска. Царква Святога Духа| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Наша Ніва]]» | дата = 11 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
У [[1641]] року з фундацыі троцкай кашталянкі Сузаны [[Корвін-Гасеўскія|Гасеўскай]] побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы грэка-каталіцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі пляца [[Высокі Рынак]] не было. Царква Сьвятога Духа, якая тады будавалася, зрабілася супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у сакральным дойлідзтве<ref name=enckyl>{{Спасылка | аўтар = Алег Дзярновіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 10 лiстапада 2011| url = http://nn.by/?c=ar&i=63068#| загаловак = Энцыклапедыя Мінска. Царква Святога Духа| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Наша Ніва]]» | дата = 11 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.


Мяркуецца, што ўзьвядзеньне царквы завяршылася да [[1650-я|1650-х]] гадоў<ref name="dzianisau">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.</ref>, бо ўжо ў [[1651]] г. грэка-каталіцкі мітрапаліт [[Антон Сялява]] наказаў у спадчыну манастыру базылянак 20 000 злотых з адзінай умовай — быць пахаваным у царкве Сьвятога Духа<ref name="habr117">{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 117.</ref>. Пазьней, у часе [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ([[1654]]—[[1667]]) царква як частка комплексу базылянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 201.</ref>.
Мяркуецца, што ўзьвядзеньне царквы завяршылася да [[1650-я|1650-х]] рокаў<ref name="dzianisau">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.</ref>, бо ўжо ў [[1651]] року грэка-каталіцкі мітрапаліт [[Антон Сялява]] наказаў у спадчыну манастыру базылянак 20 000 злотых з адзінай умовай — быць пахаваным у царкве Сьвятога Духа<ref name="habr117">{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 117.</ref>. Пазьней, у часе [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ([[1654]]—[[1667]]) царква як частка комплексу базылянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 201.</ref>.


Як галоўнае сакральнае збудаваньне на [[Высокі Рынак|Высокім Рынку]] сьвятыня ўражвала сучасьнікаў сваёй пышнасьцю. Стольнік П. Талстой у [[1697]] годзе пісаў: «у гэтым манастыры царква мураваная вялікая, у якой скляпеньні ладныя, якіх мала ў мураваным дойлідзтве Польшчы»<ref name="val68"/>.
Як галоўнае сакральнае збудаваньне на [[Высокі Рынак|Высокім Рынку]] сьвятыня ўражвала сучасьнікаў сваёй пышнасьцю. Стольнік П. Талстой у [[1697]] року пісаў: «у гэтым манастыры царква мураваная вялікая, у якой скляпеньні ладныя, якіх мала ў мураваным дойлідзтве Польшчы»<ref name="val68"/>.


Па [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелах Рэчы Паспалітай]] у [[1795]] годзе расейскія ўлады адабралі царкву ў грэка-каталікоў, а ў [[1799]] годзе пераасьвяцілі яе на Петрапаўлаўскі сабор [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]<ref name="Z43"/>. Абмеры [[1843]] году паказваюць аблічча царквы, якая яшчэ захоўвала аўтэнтычныя рысы<ref name=enckyl/>. Па скасаваньні [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Грэка-Каталіцкай Царквы]] ([[1839]]) у сабор вярнуўся [[Менскі цудоўны абраз Маці Божай]]<ref>{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 78.</ref> (захоўваўся ў царкве Сьвятога Духа ад [[18 кастрычніка]] [[1616]] року<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 303.</ref>, а па адабраньні яе ў грэка-каталікоў абраз перанесьлі ў іншую ўніяцкую царкву).
Па [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелах Рэчы Паспалітай]] у [[1795]] року расейскія ўлады адабралі царкву ў грэка-каталікоў, а ў [[1799]] року пераасьвяцілі яе на Петрапаўлаўскі сабор [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]<ref name="Z43"/>. Абмеры [[1843]] року паказваюць аблічча царквы, якая яшчэ захоўвала аўтэнтычныя рысы<ref name=enckyl/>. Па скасаваньні [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Грэка-Каталіцкай Царквы]] ([[1839]]) у сабор вярнуўся [[Менскі цудоўны абраз Маці Божай]]<ref>{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 78.</ref> (захоўваўся ў царкве Сьвятога Духа ад [[18 кастрычніка]] [[1616]] року<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 303.</ref>, а па адабраньні яе ў грэка-каталікоў абраз перанесьлі ў іншую ўніяцкую царкву).


У [[1835]] року адбыўся пажар, па якім царкву значна перабудавалі. Славуты дасьледнік Менску XIX стагодзьдзя [[Уладзіслаў Сыракомля]] ў [[1857]] року называў Петрапаўлаўскі сабор «цудоўна адноўленым»<ref name=enckyl/>. Другасна царкву перабудавалі ў [[1893]] року ў [[Мураўёўкі|маскоўска-яраслаўскім стылі]] ў яго эклектычным і казённым прачытаньні. Такая перабудова адпавядала царскім захадам з гвалтоўнай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]].
У [[1835]] року адбыўся пажар, па якім царкву значна перабудавалі. Славуты дасьледнік Менску XIX стагодзьдзя [[Уладзіслаў Сыракомля]] ў [[1857]] року называў Петрапаўлаўскі сабор «цудоўна адноўленым»<ref name=enckyl/>. Другасна царкву перабудавалі ў [[1893]] року ў [[Мураўёўкі|маскоўска-яраслаўскім стылі]] ў яго эклектычным і казённым прачытаньні. Такая перабудова адпавядала царскім захадам з гвалтоўнай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]].
Радок 75: Радок 75:
}}
}}


У [[1979]] годзе зьявіўся першы праект рэканструкцыі царквы Сьвятога Духа<ref name=enckyl/>. У [[2004]] мітрапаліт [[Філярэт (Вахрамееў)|Філярэт]] зьвярнуўся да тагачаснага старшыні Менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|Міхаіла Паўлава]] з прапановаю пабудовы на месцы царквы Сьвятога Духа праваслаўнай капліцы, але яму было адмоўлена. У [[2009]] годзе пачалося аднаўленьне царквы. Праект патранаваў новы начальнік места [[Мікалай Ладуцька]]. У гэты ж час пастанавілі, што адбудаваная царква будзе выкарыстоўвацца ў якасьці дзіцячай філярмоніі<ref>Ганна Журавіна. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25481 У Верхнім горадзе сталіцы адбудуюць царкву Святога Духа] // «[[Наша Ніва]]», [[14 красавіка]] [[2009]].</ref>. [[15 красавіка]] таго ж году група менскіх грэка-каталікоў зьвярнулася да [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] з просьбай дазволіць адбудаваць гэтую сьвятыню [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве]]<ref>[http://arche.by/by/12/10/496/ Зварот мінскіх грэка-каталікоў да прэзідэнта] // «[[Arche]]», [[15 красавіка]] [[2009]].</ref>, пад зваротам падпісаліся доктар гістарычных навук [[Анатоль Грыцкевіч]], доктар багаслоўя [[Ірына Дубянецкая]], доктар фізыка-матэматычных навук [[Юры Хадыка]], пісьменьнік [[Уладзімер Арлоў]], паэтка [[Галіна Дубянецкая]], археоляг [[Эдвард Зайкоўскі]], гісторык [[Анатоль Сідарэвіч]]. Сваю просьбу вернікі патлумачылі тым, што станам на [[2009]] год у Менску налічваліся чатыры грэка-каталіцкія парафіі, але ніводная зь іх дагэтуль не атрымала дазволу ад менскіх уладаў на ўзьвядзеньне ўласнай царквы.
У [[1979]] року зьявіўся першы праект рэканструкцыі царквы Сьвятога Духа<ref name=enckyl/>. У [[2004]] мітрапаліт [[Філярэт (Вахрамееў)|Філярэт]] зьвярнуўся да тагачаснага старшыні Менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|Міхаіла Паўлава]] з прапановаю пабудовы на месцы царквы Сьвятога Духа праваслаўнай капліцы, але яму было адмоўлена. У [[2009]] року пачалося аднаўленьне царквы. Праект патранаваў новы начальнік места [[Мікалай Ладуцька]]. У гэты ж час пастанавілі, што адбудаваная царква будзе выкарыстоўвацца ў якасьці дзіцячай філярмоніі<ref>Ганна Журавіна. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25481 У Верхнім горадзе сталіцы адбудуюць царкву Святога Духа] // «[[Наша Ніва]]», [[14 красавіка]] [[2009]].</ref>. [[15 красавіка]] таго ж року група менскіх грэка-каталікоў зьвярнулася да [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] з просьбай дазволіць адбудаваць гэтую сьвятыню [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве]]<ref>[http://arche.by/by/12/10/496/ Зварот мінскіх грэка-каталікоў да прэзідэнта] // «[[Arche]]», [[15 красавіка]] [[2009]].</ref>, пад зваротам падпісаліся доктар гістарычных навук [[Анатоль Грыцкевіч]], доктар багаслоўя [[Ірына Дубянецкая]], доктар фізыка-матэматычных навук [[Юры Хадыка]], пісьменьнік [[Уладзімер Арлоў]], паэтка [[Галіна Дубянецкая]], археоляг [[Эдвард Зайкоўскі]], гісторык [[Анатоль Сідарэвіч]]. Сваю просьбу вернікі патлумачылі тым, што станам на [[2009]] рок у Менску налічваліся чатыры грэка-каталіцкія парафіі, але ніводная зь іх дагэтуль не атрымала дазволу ад менскіх уладаў на ўзьвядзеньне ўласнай царквы.


{{Вонкавыя мэдыяфайлы
{{Вонкавыя мэдыяфайлы
Радок 82: Радок 82:
}}
}}


Аднак зварот не прынёс плёну. У Камітэце архітэктуры адказалі, што на месцы сьвятыні будзе будавацца дзіцячая філярмонія «''з выкарыстаньнем архітэктурна-мастацкага вобразу будынка царквы Сьвятога Духа XVII ст.''» Пра тое ж вялося і ў лісьце зь Менгарвыканкаму, толькі тамака дадалі, што праект «''аднавіць будынак колішняй царквы Сьвятога Духа ў першапачатковым выглядзе як гістарычна-культурны, а ня культавы аб’ект''» быў распрацаваны яшчэ ў [[1984]] годзе <ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=32650 Мінскія будоўлі — 3: Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа] // «[[Наша Ніва]]», [[10 сьнежня]] [[2009]].</ref>.
Аднак зварот не прынёс плёну. У Камітэце архітэктуры адказалі, што на месцы сьвятыні будзе будавацца дзіцячая філярмонія «''з выкарыстаньнем архітэктурна-мастацкага вобразу будынка царквы Сьвятога Духа XVII ст.''» Пра тое ж вялося і ў лісьце зь Менгарвыканкаму, толькі тамака дадалі, што праект «''аднавіць будынак колішняй царквы Сьвятога Духа ў першапачатковым выглядзе як гістарычна-культурны, а ня культавы аб’ект''» быў распрацаваны яшчэ ў [[1984]] року<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=32650 Мінскія будоўлі — 3: Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа] // «[[Наша Ніва]]», [[10 сьнежня]] [[2009]].</ref>.


Існуе меркаваньне, што адмова дазволіць аднавіць грэка-каталіцкую царкву тлумачыцца існаваньнем у Беларусі няпісанага правіла: бяз згоды кіроўнага архірэя [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]] ўлада ня можа даць прадстаўнікам іншай канфэсіі згоды на ўзьвядзеньне царквы (малітоўнага дома, навучальнай установы) на тэрыторыі дадзенай япархіі<ref>Пётра Пінчук. [http://arche.by/by/14/10/629/ Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам] // «[[Arche]]», [[16 чэрвеня]] [[2009]].</ref>. Гэтую думку ўскосна пацьвярджае афіцыйная пазыцыя [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]], якую агучыў адказны сакратар па зьвязках са СМІ архімандрыт Аляксей:
Існуе меркаваньне, што адмова дазволіць аднавіць грэка-каталіцкую царкву тлумачыцца існаваньнем у Беларусі няпісанага правіла: бяз згоды кіроўнага архірэя [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]] ўлада ня можа даць прадстаўнікам іншай канфэсіі згоды на ўзьвядзеньне царквы (малітоўнага дома, навучальнай установы) на тэрыторыі дадзенай япархіі<ref>Пётра Пінчук. [http://arche.by/by/14/10/629/ Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам] // «[[Arche]]», [[16 чэрвеня]] [[2009]].</ref>. Гэтую думку ўскосна пацьвярджае афіцыйная пазыцыя [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]], якую агучыў адказны сакратар па зьвязках са СМІ архімандрыт Аляксей:
Радок 106: Радок 106:
У [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]], па адабраньні сьвятыні ў грэка-каталікоў, абрыс галоўнага фасаду значна сказілі перабудовамі. Спачатку да яе дабудавалі [[бабінец]] з калёнамі, пазьней да паўночнага фасаду прыбудавалі безаблічны паводле архітэктуры жылы дом з крамамі.
У [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]], па адабраньні сьвятыні ў грэка-каталікоў, абрыс галоўнага фасаду значна сказілі перабудовамі. Спачатку да яе дабудавалі [[бабінец]] з калёнамі, пазьней да паўночнага фасаду прыбудавалі безаблічны паводле архітэктуры жылы дом з крамамі.


У [[1840-я]] гады (паводле іншых зьвестак, у [[1880-я]]<ref name="habr117"/>) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі [[купал]] на 4-гранным [[барабан]]е. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала царкву з будынкам былога жаночага манастыра<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 336.</ref>.
У [[1840-я]] рокі (паводле іншых зьвестак, у [[1880-я]]<ref name="habr117"/>) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі [[купал]] на 4-гранным [[барабан]]е. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала царкву з будынкам былога жаночага манастыра<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 336.</ref>.


[[Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit04.jpg|міні|Царква па перабудове [[1840-я|1840-х]]]]
[[Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit04.jpg|міні|Царква па перабудове [[1840-я|1840-х]]]]


Паводле праекту [[1893]] году, царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго яна набыла рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі 2-ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з [[макаўка]]й. З бакоў яе флянкавалі 2 [[Купал-цыбуліна|купалы-цыбуліны]] на каскадах [[какошнік (архітэктура)|какошнікаў]] у аснове. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага парталу, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура царквы вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны [[пяцікупальле]]м. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца<ref name="kul">{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 269.</ref>.
Паводле праекту [[1893]] року, царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго яна набыла рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі 2-ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з [[макаўка]]й. З бакоў яе флянкавалі 2 [[Купал-цыбуліна|купалы-цыбуліны]] на каскадах [[какошнік (архітэктура)|какошнікаў]] у аснове. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага парталу, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура царквы вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны [[пяцікупальле]]м. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца<ref name="kul">{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 269.</ref>.


Мастацкае афармленьне інтэр’еру ўлучала арнамэнтальную размалёўку падпружных арак, выявы сьвятых і анёлаў на купале, [[пілён]]ах і пілястрах, на консе апсіды. Падлогу выклалі белымі мармуровымі плітамі. Галоўны 4-ярусны іканастас ([[1870]]) быў насычаны архітэктурнымі абломамі і накладной арнамэнтальнай разьбой, скульптурамі херувімаў. На разных пазалачоных [[царcкія вароты|царcкіх варотах]] меліся 4 выявы эвангелістаў. На горным месцы апсіды разьмяшчаўся абраз «Збаўца» (копія знакамітага абраза К. Брулова). Асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Менскай, які ў [[1852]] годзе ўпрыгожылі новай срэбнай рызай з каштоўнымі каменьнямі<ref name="kul"/>.
Мастацкае афармленьне інтэр’еру ўлучала арнамэнтальную размалёўку падпружных арак, выявы сьвятых і анёлаў на купале, [[пілён]]ах і пілястрах, на консе апсіды. Падлогу выклалі белымі мармуровымі плітамі. Галоўны 4-ярусны іканастас ([[1870]]) быў насычаны архітэктурнымі абломамі і накладной арнамэнтальнай разьбой, скульптурамі херувімаў. На разных пазалачоных [[царcкія вароты|царcкіх варотах]] меліся 4 выявы эвангелістаў. На горным месцы апсіды разьмяшчаўся абраз «Збаўца» (копія знакамітага абраза К. Брулова). Асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Менскай, які ў [[1852]] року ўпрыгожылі новай срэбнай рызай з каштоўнымі каменьнямі<ref name="kul"/>.


== Галерэя ==
== Галерэя ==
Радок 130: Радок 130:


* У крыптах царквы, імаверна, знаходзіліся парэшткі [[Кацярына Сапега|Кацярыны Сапегі]] — дачкі легендарнага [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]] [[Леў Сапега|Лява Сапегі]], якая была заснавальніцай і першай ігуменьняй менскага манастыра базылянак<ref>Ігар Карней. [http://www.svaboda.org/content/article/1853664.html Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі?] // «[[Радыё Свабода]]», [[16 кастрычніка]] [[2009]].</ref>
* У крыптах царквы, імаверна, знаходзіліся парэшткі [[Кацярына Сапега|Кацярыны Сапегі]] — дачкі легендарнага [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]] [[Леў Сапега|Лява Сапегі]], якая была заснавальніцай і першай ігуменьняй менскага манастыра базылянак<ref>Ігар Карней. [http://www.svaboda.org/content/article/1853664.html Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі?] // «[[Радыё Свабода]]», [[16 кастрычніка]] [[2009]].</ref>
* Ля параднага ўваходу ў царкву [[27 студзеня]] [[1906]] году [[Іван Пуліхаў|І. Пуліхаў]] учыніў няўдалы замах на менскага губэрнатара [[Павал Курлоў|Курлова]], што ў [[1905]] годзе загадаў расстраляць мірную дэманстрацыю на Прывакзальнай плошчы<ref>{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 76.</ref>
* Ля параднага ўваходу ў царкву [[27 студзеня]] [[1906]] року [[Іван Пуліхаў|І. Пуліхаў]] учыніў няўдалы замах на менскага губэрнатара [[Павал Курлоў|Курлова]], што ў [[1905]] року загадаў расстраляць мірную дэманстрацыю на Прывакзальнай плошчы<ref>{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 76.</ref>
* У [[1922]] годзе ў царкве прайшоў сабор духавенства, на якім пастанавілі ўтварыць Менскую мітраполію; у адпаведнасьці зь ім менскі япіскап атрымаў паўнамоцтвы кіраваць ня толькі Менскай япархіяй, але і [[Аўтакефальная Праваслаўная Царква Беларусі|Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой Беларусі]]<ref name="val83"/>
* У [[1922]] року ў царкве прайшоў сабор духавенства, на якім пастанавілі ўтварыць Менскую мітраполію; у адпаведнасьці зь ім менскі япіскап атрымаў паўнамоцтвы кіраваць ня толькі Менскай япархіяй, але і [[Аўтакефальная Праваслаўная Царква Беларусі|Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой Беларусі]]<ref name="val83"/>
* У [[2004]] годзе кіраўнік [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] [[Філярэт (Вахрамееў)]] накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|М. Паўлаву]], у якім выступіў з ініцыятывай не аднаўляць царкву Сьвятога Духа, а збудаваць на яе месцы новую капліцу Маскоўскага патрыярхату; яшчэ адну капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]] мітрапаліт прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў [[Малы гасьціны двор (Менск)|Малога гасьцінага двара]]<ref>[http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=785320 Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі] // «[[Радыё Свабода]]», [[20 жніўня]] [[2004]].</ref><br style="clear:both;" />
* У [[2004]] року кіраўнік [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] [[Філярэт (Вахрамееў)]] накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|М. Паўлаву]], у якім выступіў з ініцыятывай не аднаўляць царкву Сьвятога Духа, а збудаваць на яе месцы новую капліцу Маскоўскага патрыярхату; яшчэ адну капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]] мітрапаліт прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў [[Малы гасьціны двор (Менск)|Малога гасьцінага двара]]<ref>[http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=785320 Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі] // «[[Радыё Свабода]]», [[20 жніўня]] [[2004]].</ref><br style="clear:both;" />


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 21:49, 12 верасьня 2012

Сакральнае збудаваньне
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′14.95″ пн. ш. 27°33′24.08″ у. д. / 53.9041528° пн. ш. 27.5566889° у. д. / 53.9041528; 27.5566889Каардынаты: 53°54′14.95″ пн. ш. 27°33′24.08″ у. д. / 53.9041528° пн. ш. 27.5566889° у. д. / 53.9041528; 27.5566889
Эпархія Менская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d], рэнэсансная архітэктура[d] і рэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1936
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Духа — грэка-каталіцкае (уніяцкае) сакральнае збудаваньне ў Менску, узьведзенае ў XVII ст. Знаходзілася на Высокім Рынку і зьяўлялася дамінантай комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх манастыроў.

У будынку царквы спалучаліся рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожвалі нішы, расьпісаныя фрэскамі з выявамі сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў сакральнай архітэктуры Эўропы і зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу[1][2][3].

У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў[4]. У верасьні 2011 року завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі[5].

Гісторыя

Некаторыя дасьледнікі[6] мяркуюць, што мураваную царкву Сьвятога Духа збудавалі каля 1616 року. Аднак беларускі гісторык архітэктуры У. Дзянісаў паказвае на тое, што яе будаваньне вялося пазьней, у 30-я40-я рокі XVII ст. Рэч у тым, што побач з базылянскім манастыром знаходзіўся вольны пляц «Лужына», які толькі ў 1636 року выдзялілі Сьвята-Духаўскаму манастыру для ўзьвядзеньня мураванага будынка царквы замест драўлянага[7]. Відаць, пабудова новай царквы зрабілася магчымай па атрыманьні манастыром у 1634 року 2000 злотых паводле тэстамэнту заможнага полацкага месьціча[8][9].

У 1641 року з фундацыі троцкай кашталянкі Сузаны Гасеўскай побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы грэка-каталіцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі пляца Высокі Рынак не было. Царква Сьвятога Духа, якая тады будавалася, зрабілася супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у сакральным дойлідзтве[10].

Мяркуецца, што ўзьвядзеньне царквы завяршылася да 1650-х рокаў[11], бо ўжо ў 1651 року грэка-каталіцкі мітрапаліт Антон Сялява наказаў у спадчыну манастыру базылянак 20 000 злотых з адзінай умовай — быць пахаваным у царкве Сьвятога Духа[12]. Пазьней, у часе Трынаццацігадовай вайны (16541667) царква як частка комплексу базылянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах[13].

Як галоўнае сакральнае збудаваньне на Высокім Рынку сьвятыня ўражвала сучасьнікаў сваёй пышнасьцю. Стольнік П. Талстой у 1697 року пісаў: «у гэтым манастыры царква мураваная вялікая, у якой скляпеньні ладныя, якіх мала ў мураваным дойлідзтве Польшчы»[3].

Па падзелах Рэчы Паспалітай у 1795 року расейскія ўлады адабралі царкву ў грэка-каталікоў, а ў 1799 року пераасьвяцілі яе на Петрапаўлаўскі сабор Маскоўскага патрыярхату[6]. Абмеры 1843 року паказваюць аблічча царквы, якая яшчэ захоўвала аўтэнтычныя рысы[10]. Па скасаваньні Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) у сабор вярнуўся Менскі цудоўны абраз Маці Божай[14] (захоўваўся ў царкве Сьвятога Духа ад 18 кастрычніка 1616 року[15], а па адабраньні яе ў грэка-каталікоў абраз перанесьлі ў іншую ўніяцкую царкву).

У 1835 року адбыўся пажар, па якім царкву значна перабудавалі. Славуты дасьледнік Менску XIX стагодзьдзя Уладзіслаў Сыракомля ў 1857 року называў Петрапаўлаўскі сабор «цудоўна адноўленым»[10]. Другасна царкву перабудавалі ў 1893 року ў маскоўска-яраслаўскім стылі ў яго эклектычным і казённым прачытаньні. Такая перабудова адпавядала царскім захадам з гвалтоўнай маскалізацыі краю.

Па Кастрычніцкім перавароце (1917) у 1930 року бальшавікі зачынілі сабор і загадалі перадаць яго арганізацыі, якая займалася нарыхтоўкай збожжа. Таго ж року ў месьце забаранілі царкоўны перазвон. У 1935 року абраз Маці Божай Менскай, што захоўваўся ў саборы, забралі ў музэйныя запасьнікі. У 1936 року выйшаў загад аб разбурэньні царквы. Стваральнікам каманды зьнішчэньня быў Пятро Грыгарэнка — у будучым генэрал, савецкі дысыдэнт і праваабаронца[10]. У другой палове траўня 1936 року (паводле іншых зьвестак, у 1937[16][11]) царкву ўзарвалі. Месца, дзе стаяў будынак, расчышчалі некалькі рокаў, па чым на ім уладкавалі зьвярынец[17], дэсакралізуючы такім чынам месца царквы. Менчукам 19601980-х гэты куток места быў вядомы як піўны бар «Ясень», мэталічны павільён якога паставілі акурат на падмуркі сакральнага збудаваньня[10].

Сучаснасьць

Вонкавыя выявы
Раскопкі падмуркаў царквы перад аднаўленьнем (2009)

У 1979 року зьявіўся першы праект рэканструкцыі царквы Сьвятога Духа[10]. У 2004 мітрапаліт Філярэт зьвярнуўся да тагачаснага старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава з прапановаю пабудовы на месцы царквы Сьвятога Духа праваслаўнай капліцы, але яму было адмоўлена. У 2009 року пачалося аднаўленьне царквы. Праект патранаваў новы начальнік места Мікалай Ладуцька. У гэты ж час пастанавілі, што адбудаваная царква будзе выкарыстоўвацца ў якасьці дзіцячай філярмоніі[18]. 15 красавіка таго ж року група менскіх грэка-каталікоў зьвярнулася да А. Лукашэнкі з просьбай дазволіць адбудаваць гэтую сьвятыню Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве[19], пад зваротам падпісаліся доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая, доктар фізыка-матэматычных навук Юры Хадыка, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэтка Галіна Дубянецкая, археоляг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Анатоль Сідарэвіч. Сваю просьбу вернікі патлумачылі тым, што станам на 2009 рок у Менску налічваліся чатыры грэка-каталіцкія парафіі, але ніводная зь іх дагэтуль не атрымала дазволу ад менскіх уладаў на ўзьвядзеньне ўласнай царквы.

Вонкавыя выявы
Царква Сьвятога Духа па аднаўленьні

Аднак зварот не прынёс плёну. У Камітэце архітэктуры адказалі, што на месцы сьвятыні будзе будавацца дзіцячая філярмонія «з выкарыстаньнем архітэктурна-мастацкага вобразу будынка царквы Сьвятога Духа XVII ст.» Пра тое ж вялося і ў лісьце зь Менгарвыканкаму, толькі тамака дадалі, што праект «аднавіць будынак колішняй царквы Сьвятога Духа ў першапачатковым выглядзе як гістарычна-культурны, а ня культавы аб’ект» быў распрацаваны яшчэ ў 1984 року[20].

Існуе меркаваньне, што адмова дазволіць аднавіць грэка-каталіцкую царкву тлумачыцца існаваньнем у Беларусі няпісанага правіла: бяз згоды кіроўнага архірэя Маскоўскага патрыярхату ўлада ня можа даць прадстаўнікам іншай канфэсіі згоды на ўзьвядзеньне царквы (малітоўнага дома, навучальнай установы) на тэрыторыі дадзенай япархіі[21]. Гэтую думку ўскосна пацьвярджае афіцыйная пазыцыя БЭМП, якую агучыў адказны сакратар па зьвязках са СМІ архімандрыт Аляксей:

« Нас очень удивляет позиция греко-католиков, которых единицы в Минске. Их невежество, такая невероятная узколобость и желания не соответствуют сегодняшним возможностям. Никто к этому мнению и прислушиваться не думает. <…> Но лично я считаю, что государство должно показать пример восстановления исторической и духовной справедливости. <…> И поэтому если они хотят на святом месте что-то восстановить, то это надо строить исключительно храм, как это делается во всем цивилизованном мире. Восстановить храм и вернуть его исконному владельцу, а владельцем этого храма была православная церковь »

—архімандрыт Аляксей, адказны сакратар БПЦ па зьвязках са СМІ, Филармония им. Святого Духа // «Ежедневник», 29 траўня 2009.

Цяпер у новым будынку разьмяшчаецца Канцэртная заля дзіцячай філярмоніі «Верхні горад», апроч таго, адміністрацыя Кастрычніцкага раёну праводзіць у ім шлюбныя цырымоніі[5]. Паводле крытэрыяў Міжнароднай рады па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў, такі аб’ект лічыцца помнікам[10]. Рэстаўратары ня здолелі аднавіць фрэскі на фасадзе і не ўвянчалі франтон крыжам.

Архітэктура

Аўтэнтычны выгляд комплексу. Рэканструкцыя Л. Івановай паводле матэрыялаў У. Дзянісава

Будынак царквы меў франтальнае разьмяшчэньне адносна пляца Высокі Рынак. Сьвятыня мела шчыльны зьвязак з усім комплексам базылянскіх збудаваньняў і кампазыцыяй забудовы Высокага Места. Відаць, зыходзячы з кампазыцыйных задачаў забудовы пляца, будынак павярнулі апсідай не на ўсход, а на паўночны ўсход. 3 правага боку да царквы далучаўся доўгі 2-павярховы дом мужчынскага манастыра. 3ь левага боку ад апсіды празь невялікую прыбудову і доўгі вузкі крыты пераход, што перагароджваў Дамініканскую вуліцу, яна злучалася з будынкам жаночага манастыра[22].

Царква — 1-нэфавы бязьвежавы храм зь 5-граннай апсідай, перакрыты, як паказвае Т. Габрусь, цыліндрычнымі з распалубкамі (а не крыжовымі[23], як меркаваў У. Дзянісаў[9]) скляпеньнямі, што абапіраліся на масіўныя ўнутраныя контрфорсы. У архітэктуры царквы прысутнічалі элемэнты готыкі — сьцены прарэзвалі вялікія сьпічастыя вокны. Аднак галоўны фасад уяўляў лёгкую ярусную кампазыцыю, выкананую пад відавочным уплывам паўночнага рэнэсансу. Спалучэньне готыкі і рэнэсансу — адна з характэрных асаблівасьцяў разьвіцьця дойлідзтва Беларусі ў гэтую эпоху.

Плястычная кампазыцыя галоўнага фасаду царквы будавалася на супрацьпастаўленьні працяжнаму стрыманаму паводле архітэктуры мужчынскаму манастыру. Роўніца галоўнага фасаду падзялялася чатырма пілястрамі карынфскага ордэна на тры часткі. У цэнтральнай частцы разьмяшчаўся партал. Над парталам знаходзілася паўцыліндрычнае акно, аздобленае ляпнымі ліштвамі. З бакоў разьмяшчаліся плоскія нішы такой жа формы. Тарэц даху прыкрываў прыгожы 3-ярусны шчыт крывалінейнага абрысу. Моцны прафіляваны карніз, які абкружаў будынак з пэрымэтру, аддзяляў сам шчыт ад сьцяны. Цэнтральная вось вылучалася шэрагам лучковых аконных праёмаў і завяршалася аркавай нішай. Тонкі графічны малюнак шчыта дапаўнялі пінаклі.

Царква (леваруч), пач. XIX ст.

Прамежкі паміж пілястрамі шчыта і плоскія аркавыя нішы запаўнялі фрэскі з выявамі сьвятых. Аналягічны прыём сынтэзу архітэктуры і манумэнтальна-дэкаратыўнага малярства ў сакральнай архітэктуры зьяўляецца спэцыфікай дойлідзтва Беларусі ў эпоху Рэнэсансу[24]. Дасьледніцы гісторыі беларускай архітэктуры І. Слюнькова і Т. Габрусь зазначаюць, што такім чынам галоўны фасад царквы імітаваў традыцыйны іканастас[23].

Інтэр’ер упрыгожвалі 5 драўляных і мураваных разных алтароў з маляўнічымі кампазыцыямі. У галоўным алтары знаходзіўся Менскі абраз Маці Божай. На хорах стаяў арган (майстар Людвіг Клімовіч, 1779). У 2-й пал. XVIII ст. інтэр’еры рэканструявалі (майстры муляр Рыгор Сьніджэцкі, мазаічнік Ян Будрэвіч)[25].

У XIX ст., па адабраньні сьвятыні ў грэка-каталікоў, абрыс галоўнага фасаду значна сказілі перабудовамі. Спачатку да яе дабудавалі бабінец з калёнамі, пазьней да паўночнага фасаду прыбудавалі безаблічны паводле архітэктуры жылы дом з крамамі.

У 1840-я рокі (паводле іншых зьвестак, у 1880-я[12]) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі купал на 4-гранным барабане. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала царкву з будынкам былога жаночага манастыра[26].

Царква па перабудове 1840-х

Паводле праекту 1893 року, царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго яна набыла рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва XVII ст. З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі 2-ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з макаўкай. З бакоў яе флянкавалі 2 купалы-цыбуліны на каскадах какошнікаў у аснове. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага парталу, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура царквы вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва XVIIXVIII стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны пяцікупальлем. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца[27].

Мастацкае афармленьне інтэр’еру ўлучала арнамэнтальную размалёўку падпружных арак, выявы сьвятых і анёлаў на купале, пілёнах і пілястрах, на консе апсіды. Падлогу выклалі белымі мармуровымі плітамі. Галоўны 4-ярусны іканастас (1870) быў насычаны архітэктурнымі абломамі і накладной арнамэнтальнай разьбой, скульптурамі херувімаў. На разных пазалачоных царcкіх варотах меліся 4 выявы эвангелістаў. На горным месцы апсіды разьмяшчаўся абраз «Збаўца» (копія знакамітага абраза К. Брулова). Асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Менскай, які ў 1852 року ўпрыгожылі новай срэбнай рызай з каштоўнымі каменьнямі[27].

Галерэя

Цікавыя факты

Здымак С. Пракудзіна-Горскага, 1912

Крыніцы

  1. ^ Квитницкая Е. Д. Особенности средневековых храмов Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.
  2. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 60.
  3. ^ а б Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 68.
  4. ^ Валянцін Груздаў. Пры аднаўленні царквы Святога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фундатараў // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 9 верасьня 2009.
  5. ^ а б Як у Мінску аднавілі царкву Святога Духа 1636 года (фотафакт). Эўрапейскае радыё для Беларусі (5 верасьня 2011). Праверана 11 лістапада 2011 г.
  6. ^ а б Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 43.
  7. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 178.
  8. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 137.
  9. ^ а б У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 334.
  10. ^ а б в г д е ё Алег Дзярновіч (10 лiстапада 2011) Энцыклапедыя Мінска. Царква Святога Духа. «Наша Ніва». Праверана 11 лістапада 2011 г.
  11. ^ а б У. М. Дзянісаў. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
  12. ^ а б Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 117.
  13. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 201.
  14. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 78.
  15. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 303.
  16. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 300.
  17. ^ а б Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 83.
  18. ^ Ганна Журавіна. У Верхнім горадзе сталіцы адбудуюць царкву Святога Духа // «Наша Ніва», 14 красавіка 2009.
  19. ^ Зварот мінскіх грэка-каталікоў да прэзідэнта // «Arche», 15 красавіка 2009.
  20. ^ Мінскія будоўлі — 3: Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа // «Наша Ніва», 10 сьнежня 2009.
  21. ^ Пётра Пінчук. Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам // «Arche», 16 чэрвеня 2009.
  22. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 59.
  23. ^ а б Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 118.
  24. ^ У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 335.
  25. ^ Уладзімір Дзянісаў, Людміла Іванова, Вольга Кукуня. Менскі Святадухаўскі манастыр базыльян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 297.
  26. ^ У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 336.
  27. ^ а б Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 269.
  28. ^ Ігар Карней. Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі? // «Радыё Свабода», 16 кастрычніка 2009.
  29. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 76.
  30. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // «Радыё Свабода», 20 жніўня 2004.

Літаратура

  • У. М. Дзянісаў. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Царква Сьвятога Духа (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў