Перайсьці да зьместу

Юры Хадыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Віктаравіч Хадыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 чэрвеня 1938
Менск, БССР
Памёр11 верасьня 2016
Дэнвэр, ЗША
Партыя1) КПСС (да 1990)
2) БНФ (1993—1999)
3) Партыя БНФ (ад 1999)
Адукацыяфізычны факультэт БДУ
Бацька Віктар Хадыка

Юры Віктаравіч Хадыка (23 чэрвеня 1938, Менск — 11 верасьня 2016, Дэнвэр,ЗША) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. Доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976).

У 1945 пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Менску, якую скончыў з залатым мэдалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізыкі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загаднік лябараторыі. Увосень 1969 арганізаваў у АН БССР сэмінар па вывучэньні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў (экспэдыцыі) і напісаньні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў сэкцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 рокаў. У 1976 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.

З 1988 намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да сьнежня 2007). У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсінскага камітэту. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту — найбольш буйной праграмы Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўнівэрсытэту. З 1998 чалец рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадзтва». Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году[1]. Намесьнік старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД).

Аўтар каля 150 навуковых працаў па фізыцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў і амаль 40 публікацыяў па гісторыі беларускага мастацтва.

Апошнія гады жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША). Памёр у Дэнвэры. Пахаваны ў Мінску.

У шлюбе меў двух сыноў і трох унукаў.

Прах пахавалі на саракавы дзень пасьля сьмерці, 20 кастрычніка 2016 году на Чыжоўскіх могілках у Менску побач з жонкай.[2]

  1. ^ Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня, 2007. — 256 с.
  2. ^ У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]