Галіна Дубянецкая
Выгляд
| Галіна Дубянецкая | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 20 жніўня 1962 (63 гады) |
| Бацькі | Міхась Дубянецкі |
| Сужэнец | Сяржук Сыс |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | перакладніца, паэтка, пісьменьніца |
Галі́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (нар. 20 жніўня 1962, Менск) — беларуская паэтка, перакладніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Менскі інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах «Унія», «Крыніца». Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхала Дубянецкага, сястра тэалягіні Ірыны Дубянецкай, жонка паэта Сержука Сыса. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталёгіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі «Анадыямэна». Жыве ў Менску.