Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Сынанімічныя словы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апошні камэнтар: 5 лютага 2022 ад Kazimier Lachnovič у тэме Прапанова выдаленьня пары «места — горад»

Апошнім часам было ўжо некалькі выпадкаў закрананьня гэтай, для кагосьці балючай, тэмы. Вырашыў скампіляваць штосьці, падобнае да рэкамэндацыі. Шэрым колерам выдзеленае тое, што зьяўляецца маёй прапановай.

Абгрунтаваньне да прэамбулы

[рэдагаваць код]

Папярэдняе галасаваньне па самім духу было накіраванае не на сынанімічныя пары ў шырокім сэнсе, а толькі на тыя, у якіх адное з словаў набыло гістарычны досьвед ужываньня, але цяпер выкарыстоўваецца амаль не выкарыстоўваецца (што да пляцаў, местаў і гэтак далей).

Абгрунтаваньне да сэкцыі «Стварэньне артыкулаў»

[рэдагаваць код]

Зразумела, што гэтае патрабаваньне зьяўляецца мерай, каб значна паменшыць колькасьць войнаў правак. Але, мяркую, працуе і фактар «павагі» да асноўнага аўтара. Наконт злоўжываньня: зразумела, што калі дазволіць удзельніку кожны дзень зьмяняць лексыку, то рады гэта ня дасьць.

Wizardist г 20:58, 1 сакавіка 2011 (EET)Адказаць

Згодны, што апісаньне ў выглядзе тэксту будзе нашмат лепей і больш зразумелае за вынікі галасаваньня, тым больш там было абмеркаваньне, якое адцягвае ўвагу. На маю думку, з павагай да аўтара ўзьнікае праблема вызначэньня "значнасьці" ўнёску. Нехта напісаў тры абзацы, нехта пасьля дадаў адзін абзац: першы аўтар можна зьмяніць лексыку ці не? Мяркую, што выпадак, калі аўтар напісаў артыкул, а пасьля вырашыў раптам цалкам зьмяніць лексыку — не зусім звычайны. Фактычна маем тое, што такое адбылося толькі аднойчы за апошні год. Але кожны выпадак немагчыма пакрыць правіламі, бо ўсё роўна будуць існаваць разыходжаньні. Таму прапаную ў рэкамэндацыі пакінуць толькі пра дадаваньне матэрыялу аб'ёмам, болей, чым было ў артыкуле, а выпадкі кшталту як у Абмеркаваньне:Ставішкі вырашаць праз кансэнсус. Тобо іншыя пагадзіліся — аўтару дазволілі, а не — дык агульнае правіла. Каб не было грунтоўных разыходжаньняў, можна дадаць фразу, што адхіленьні ад рэкамэндацыі ў прыватных выпадках могуць быць зробленыя ў выпадку дасягненьня кансэнсусу. —zedlik 21:36, 1 сакавіка 2011 (EET)Адказаць
О, пра кансэнсус — гэта добра. Толькі для тых, хто ў танку, трэба напісаць Вікіпэдыя:Кансэнсус. — Wizardist г 16:16, 2 сакавіка 2011 (EET)Адказаць

Трактаваньне пары рок—год і г. д.

[рэдагаваць код]

Нажаль, колькі я ня ўчытваўся ў вынік галасаваньня і ў гэтую прапанову, так і ня змог зразумець статус слова «рок»:

  • яно не дапушчаецца да ўжываньня ў Вікіпэдыі?
  • яно дапушчаецца да ўжываньня ў Вікіпэдыі, але не падпарадкоўваецца правілу «+100% → зьмена сынонімаў»? То бок, калі ўжываецца слова «рок», то яно ня можа быць зьмененае ні ў якім разе?

Wizardist г 13:56, 31 сакавіка 2011 (EEST)Адказаць

Асабіста я разумею цяперашнюю сытуацыю наступным чынам: правіла «+100% → зьмена сынонімаў» працуе толькі ў адзін бок, т.б. калі «рок» зьмяняюць на «год». Ужываньне самога слова дазваляецца аўтарам грунтоўных артыкулаў, напісаных «з нуля». Такі вось кампраміс — паважны да аўтарскай працы з аднаго боку і меркаваньня супольнасьці зь іншага. --Казімер Ляхновіч 18:52, 31 сакавіка 2011 (EEST)Адказаць
Тады я ўвечары дадам у праект рэкамэдацыі яўную пазыцыі ў адносінах да словаў, якія пакуль не патрапілі ў сьпіс. — Wizardist г 18:58, 31 сакавіка 2011 (EEST)Адказаць
Насамрэч, словы, якія не патрапілі ў сьпіс, ніякім чынам гэтым правілам не рэгулююцца. Але само правіла працуе ў абодва бакі (то бок магчымы варыянт места +100% → горад +100% → места). З годам/рокам сытуацыя пакуль падвешаная. На маю думку мэханічную і беспадстаўную замену року на год можна скасоўваць да першапачатковага стану як неканструктыўную, а іншыя выпадкі разглядаць прыватна, бо абагульніць сытуацыю да правіла я пакуль ня бачу магчымасьці. —zedlik 23:46, 1 красавіка 2011 (EEST)Адказаць

Рэкамэндацыя

[рэдагаваць код]

Дзіўна, але чамусьці гэтая рэкамэндацыя і дагэтуль толькі плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі. Пры гэтым яшчэ ў 2010 годзе адбылося галасаваньне Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі. Таму калі ні ў каго няма пытаньняў, то я перанясу гэтую старонку ў рэкамэндацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:59, 23 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Прапанова выдаленьня пары «места — горад»

[рэдагаваць код]

Пры ўсёй павазе, слова «места» ў значэньні «горад» не зьяўляецца агульнаўжывальным у сучаснай беларускай мове . Яно не ўжываецца ў сродках масавай інфармацыі, адсутнічае ў сучаснай літаратуры і ў нефармальным ужытку. Вікіпэдыя ня ёсьць музэем моўнай экзотыкі і ня ёсьць месцам для папулярызаваньня экзатычных словаў, таму лічу мэтазгодным выключыць гэтую пару зь пераліку. Гэткае выдаленьне адбылося б у поўнай аналёгіі з парай «рок — год».--Czalex (гутаркі) 14:28, 23 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Гэтую пару падтрымала 8 удзельнікаў. Адзін удзельнік прагаласаваў супраць. Нават калі зараз ваш голас дадаць да «супраць», то ўсё роўна большасьць за гэтую пару.
Што тычыцца «слова „места“ ў значэньні „горад“ не зьяўляецца агульнаўжывальным у сучаснай беларускай мове» і «Выкарыстаньне слова „места“ — гэта абсурд і шкодзіць нашай Вікіпэдыі, улічваючы, што і сама па сабе тарашкевіца для шараговага карыстальніка рэч дастаткова экзатычная». А выкарыстаньне слова «мястэчка»? Гэтае слова таксама «не зьяўляецца агульнаўжывальным», а таму яго трэба забараніць? Пры гэтым яшчэ да 2011 году нават на афіцыйным узроўні ўжывалася такая назва. Тое, што савецкія або псэўдасавецкія ўлады выводзілі з ужытку гэтыя словы ня кажа пра тое, што гэтыя словы нельга нам ужываць. Як вы трапна заўважылі, зараз у сучаснай Беларусі тарашкевіца фактычна знаходзіцца пад забаронай. Дык калі мы павінны рабіць так, як гэтага хочуць тыя, хто кіруе нормамі сучаснай беларускай мовы, то гэтага разьдзелу зусім не павінна быць.
І яшчэ прыклады. Вось як будзе па-беларуску uk:Кам'янська міська рада (Дніпропетровська область)? Каменская меская рада — цудоўны варыянт. А сельсаветы Ўкраіны? Сельскія рады. Таксама сынонімы. Я так разумею, калі хтосьці жадае пісаць мястэчка і места, то хай піша. Напрыклад я пішу і гарадзкі пасёлак і мястэчка, і горад і места. Пры гэтым мне больш падабаюцца апошнія варыянты. --Ліцьвін (гутаркі) 16:22, 23 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Слова «места» — састарэлае ў наркамаўцы, але агульнаўжывальнае ў клясычнай норме беларускай мовы: гл. слоўнікі Яна Станкевіча (1989 г, с. 688) або Валентыны Пашкевіч (2006 г, с. 206). Пра ранейшыя не русіфікаваныя слоўнікі, у якіх «места» пераважае і якія ніхто ў клясычнай норме не касаваў, нават не кажу. Што да ўжываньня, то калі ласка: на Kamunikat.org больш за 10 тысячаў вынікаў, на Радыё Свабода969. Паводле спадара Вінцука Вячоркі, <…> у нас або паважныя горад і места, або ня менш паважлівыя гарадок і мястэчка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:13, 12 красавіка 2021 (+03)Адказаць
Пакіну тут (каб не згубілася) камэнтар Юрася Пацюпы:
« Так, «мОрскі». І пра гэта я шмат разоў пісаў. Прыметнікі на -ск-і ў беларускай мове маюць націск на аснове, а ў расейскай — на канчатку. Вынятак хіба толькі адзін, дый той для размежавання значэння: «лЮдскі» і «людскІ». Дзіўна, што для многіх гэта ўсё яшчэ навіна. Прыкладаў у тэкстах да 30-х гадоў больш чым дастаткова.

Самае пікантнае, што ў слоўніку мовы Янкі Купалы, фактычна, сфальшаваная рэальнасць. Там усе прыстойныя прыклады на «мОрскі», а на «марскІ» прыклад з нейкага артыкула 30-гг., які мог напісаць і Купала, і нехта іншы за Купалу. Аднак аўтары слоўніка пазначылі «мОрскі» як паланізм. Дык жа ўсё наадварот! Не «морскі» паланізм, а «марскі» вульгарны русіцызм. У гэтай групе я, здаецца, расказваў пра беды паэткі Алены РУцкай, калі з’явіўся расейкі палітык Руцкой. Яе прозвішча адразу сталі вымаўляць з расейскім націскам, дагэтуль было ўсё добра. І, здаецца, пісаў, што прыметнік «гарадскі» — гэта лакмусавая паперка запазычанасці слова «горад» з рускай мовы (яно ў нас было ў «полацкі» перыяд, у «віленскі» адумерла, а ў «менскі» вярнулася праз расейскую мову з расейскім прыметнікам). І таму заўсёды раю ўжываць «заводскі», а не «завадскі». І г. д. і да т. п.

»
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:00, 5 лютага 2022 (+03)Адказаць