Перайсьці да зьместу

Нігер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нігер
лац. Nigier

République du Niger
Сьцяг Нігеру Герб Нігеру
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Fraternité, Travail, Progrès» («Братэрства, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «La Nigérienne»
Месцазнаходжаньне Нігеру
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ніямэі
Найбуйнейшы горад Ніямэі
Форма кіраваньня рэспубліка
Мамаду Ісуфу
Брыгі Рафіні
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
22-е месца ў сьвеце
1 267 000 км²
0,02
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
63-е месца ў сьвеце
15 730 754
12,1/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
132 месца ў сьвеце
$11,051 млрд
$755
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

3 жніўня 1960
Аўтамабільны знак RN
Дамэн верхняга ўзроўню .ne
Тэлефонны код +227
Мапа Нігеру
Мапа Нігеру

Ні́гер; афіцыйна — Рэспубліка Нігер (па-француску: République du Niger; таксама Ніґэр) — краіна, разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, у Сахары. Мяжуе на поўдні зь Нігерыяй і Бэнінам, на поўначы з Альжырам і Лібіяй, на захадзе з Буркіна-Фасо і Малі, на ўсходзе з Чадам. Назва краіны паходзіць ад назвы найбольшай ракі, якая цячэ праз тэрыторыю Нігеру. Сталіца — горад Ніямэі.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйны падзел Нігеру

Адміністрацыйна Нігер падзяляецца на сталічную акругу Ніямэі і 7 дэпартамэнтаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 33 акругі.

Дэпартамэнт Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2001), чал.
Агадэс Агадэс 634 209 313 274
Дыфа Дыфа 140 216 329 658
Доса Доса 31 002 1 479 095
Марадзі Марадзі 38 581 2 202 035
Ніямэі Ніямэі 670 674 950
Тахуа Тахуа 106 677 1 908 100
Тылабэры Тылабэры 89 623 1 858 342
Зіндэр Зіндэр 145 430 2 024 898

Нігер — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора, знаходзіцца ў Сахары. Плошча краіны складае 1 267 000 км².

Нігер мяжуе зь сямю краінамі і мае 5697 км мяжы. Самая даўгая мяжа з Чадам на поўдні (1497 км), потым з Альжырам на паўночным захадзе (956 км) і Малі (821 км). Нігер таксама мяжуе з Буркіна-Фасо (628 км), Бэнінам (266 км), Лібіяй (354 км).

Субтрапічны клімат краіны вельмі сухі і сьпякотны, пад значным уплывам Сахары. У самых паўднёвых рэгіёнах клімат трапічны, дзякуючы рацэ Нігер. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны і дзюны, якія паступова пераходзяць у савану на поўдні і ўзвышшы на поўначы.

Самая нізкая кропка гэта басейн ракі Нігеру (каля 200 м над узроўнем мора). Самая высокая кропка — гэта гара Багзан (2022 м).

Эканоміка Нігеру слаба разьвітая, нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго грамадзяніна адзін з самых малых у сьвеце.

Асноўная крыніца нацыянальнага прыбытку — сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: цукровы трасьнік, арахіс, сорга, бавоўна, проса. Жывёлагадоўля качавая, гадуюцца козы, аслы, вярблюды. Галоўным імпартэрам харчаваньня зьяўляецца Францыя.

Прамысловасьць прадстаўлена здабычай уранавай руды. Нігер зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы ўранавай руды ў сьвеце. Прыбытак ад экспарту ўрану складае 65 % нацыянальнага прыбытку. Асноўным пакупніком урану зьяшляецца Францыя, якая вырабляе зь яго сваю ядзерную зброю, а таксама выкарыстоўвае ў сваіх атамных электрастанцыях.

Імпарт Нігеру складаецца ў асноўным з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня і хімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня, прадукцыі пераапрацоўкі нафты, прамысловых тавараў.

Насельніцтва Нігеру налічвае болей за 11,5 млн чалавек. Этнічны склад: хаўса, сангаі, берыберы-манга, фульбэ, туарэгі. Дзяржаўная мова — француская. Іншыя мовы: хаўса і іншыя мясцовыя мовы.