Перайсьці да зьместу

Марыйская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыйская мова
(Олык) марий йылме
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Марый Эл
Колькасьць карыстальнікаў 490 000 чал.
Клясыфікацыя Уральская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў рэспубліцы Марый Эл (Расея)[1]
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Пісьмо Mari alphabet[d] і кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) chm
ISO 639-2(Т) chm
ISO 639-3 chm
SIL chm

Мары́йская мова (альбо луго́вамары́йская) — фіна-волская мова фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ марыйцы. Звычайна пад паняткам «марыйская мова» маюць на ўвазе луговамарыйскую мову, мову лугавых марыйцаў. Мову горных марыйцаў традыцыйна вылучаюць асобна.

Агулам марыйскія мовы распаўсюджаныя ў рэспубліцы Марый Эл, на паўночным захадзе Ніжагародзкай, на поўдні Кіраўскай, у шэрагу раёнаў Кастрамской абласьцей, а таксама асобнымі ґрупамі ў Паволжы, у прыватнасьці ў Башкартастане.

Раней была вядомай пад назвай чарамі́ская (рас. черемисский язык), што знаходзіць паралелі ў татарскай і чуваскай мовах (чирмеш, çармăс).

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка, фаналёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для гукавага ладу марыйскае мовы ўласьцівыя ад 8 да 12 галосных (у залежнасьці ад дыялекту), сярод зычных — палятальныя й звонкія фрыкатывы[2]. Адносна іншых фіна-вугорскіх моваў вылучаецца сынгарманізмам, які ў цэлым не вядомы ў іншых мовах фіна-вугорскай галіны.

Словаўтварэньне ў асноўным адбываецца шляхам суфіксацыі й словаскладаньня. Адзначаецца наяўнасьць дзеепрыметнікаў адмоўнага й будучага часу, некалькі паказчыкаў множнасьці ў назоўніку, кляса сумесных лічэбнікаў, формы цяперашне-будучага і шэсьць мінулых часоў[2].

Лексыка марыйскае мовы ў асноўным мае фіна-вугорскае паходжаньне, аднак вялікі ўплыў аказалі таксама цюрскія й расейская мовы. Уплыў расейскае мовы заўважны ў тым ліку на ўзроўні бытавой лексыкі.

Знакі цішце
Марыйскі лемантар 1897 году

Першапачаткова марыйцы ўжывалі ў якасьці пісьмовасьці асаблівыя знакі, што называліся цішце́. Гэтыя знакі ўжываліся пры бытавых патрэбах да пачатку ХХ стагодзьдзя.

Кірылічная пісьмовасьць для мовы ўпершыню зьявілася ў XVI стагодзьдзі ў місіянэрскіх мэтах, але першай дакумэнтальна зафіксаванай кірылічнай марыйскай пісьмовасьцю зьяўляецца пісьмовасьць «Сочиненій принадлежащихъ къ грамматикѣ черемисскаго языка», якія былі выдадзены ў 1775 годзе. У 1837 годзе выйшла «Черемисская грамматика», у якой ужываўся шэраг дыґрафаў для абазначэньня спэцыфічных марыйскіх гукаў.

У 1873 годзе, на 2 гады пазьней за горнамарыйскую, выйшаў луговамарыйскі лемантар, альфабэт якога амаль поўнасьцю супадае з існым. У 1930 гады на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў ажыцьцяўлены пераход пісьмовасьці на лацінскую аснову, але ў 1938 годзе была вернута кірыліца.

Лацінскі луговамарыйскі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А a Ä ä B b G g D d Z z Ƶ ƶ I i
J j K k L l ʟ̧ ʟ̧ M m N n Ņ ņ Ŋ ŋ
O o P p R r S s T t U u Ü ü C c
Ş ş Ç ç Ə ә Ӛ ӛ E e F f H h Č č
T’ t’ D’ d’

Сучасны кірылічны луговамарыйскі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н Ҥ ҥ
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Луговамарыйская мова падзяляецца на 4 гаворкі:

  • Ардзінская
  • Кілемарская
  • Кузьмінская
  • Юксарская

Луговамарыйская мова распаўсюджаная пераважна на ўсходзе Марый-Эл, а таксама ў навакольных раёнах Кіраўскае вобласьці. Пад луговамарыйскай мовай таксама разумеюць марыйскае маўленьне ўсходніх марыйцаў, якія зьяўляюцца даўнімі перасяленцамі ва ўральскіх рэгіёнах. Мову горных марыйцаў вылучаюць асобна, але нярэдка разам з луговамарыйскай можа лічыцца дыялектамі адзінай марыйскай мовы.

Грамадзкае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Расейскае імпэрыі не існавала падтрымкі мовы з боку дзяржавы, падтрымка існавала толькі з боку энтузіястаў, а друк абмяжоўваўся царкоўнай літаратурай.

У савецкія часы настаў пэрыяд даволі істотнае падтрымкі мовы. У тыя часы значна пашырыўся друк на марыйскай мове, узьнікнуў літаратурны стандарт і замацаваная артаґрафія, але пазьней карэнізацыйная палітыка была згарнута.

Пасьля перабудовы надыйшоў час якасна новых магчымасьцяў для разьвіцьця мовы. У гэтыя часы, у 1990 годзе марыйская мова стала дзяржаўнай мовай Марыйскай АССР нароўні з расейскай. Зараз навучаньне марыйскай мове й літаратуры вядзецца ў 226 школах рэспублікі, частка прадмэтаў у марыйскіх ВНУ выкладаецца па-марыйску. На марыйскай мове выдаюцца ґазэты й часопісы «Кугарня», «Марий Эл», «Морко мланде», «Ончыко» і «Пачемыш».

  1. ^ Канстытуцыя рэспублікі Марый-Эл, артыкул 15
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыйская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў