Косьці
Косьці лац. Kości | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857071 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′4″ пн. ш. 25°55′58″ у. д. / 54.01778° пн. ш. 25.93278° у. д.Каардынаты: 54°1′4″ пн. ш. 25°55′58″ у. д. / 54.01778° пн. ш. 25.93278° у. д. |
± Косьці |
Ко́сьці[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 17 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Юрацішкі. У 1866 г. 6 двароў, 39 жыхароў. У 1897 г. 13 двароў, 69 жыхароў. У 1909 г. 19 двароў, 100 жыхароў, якія мелі 47 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 78 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (21 двор, 107 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Пазьней вёска робіцца цэнтрам калгасу імя К. С. Заслонава.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 43 чалавекі, 23 двары
- 1970 год — 74 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік на магіле 23 мірных жыхароў, якія загінулі ў 1943 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.