Джозэф Ўітэкер
Джозэф Ўітэкер | |
па-ангельску: Joseph Whittaker | |
Дата нараджэньня | 1813 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 сакавіка 1894 |
Занятак | батанік |
Навуковая сфэра | батаніка |
Вядомы як | дасьледнік флёры Аўстраліі і Дэрбішыру |
Джозэф Ўітэкер (па-ангельску: Joseph Whittaker; 1813—1894) — брытанскі батанік, які ў 1839 годзе наведаў Аўстралію. 33 расьлінаў з таго падарожжа былі перавезеныя ў сады К’ю[1], і 2200 засушаных асобнікаў — у Музэй і мастацкую галерэю Дэрбі[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакладная дата нараджэньня Ўітэкера невядома. Ахрышчаны 8 лютага 1813 году. Яго бацька, таксама Джозэф, быў чорнарабочым, яго жонку звалі Сара[3].
Падарожжа ў Аўстралію
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1838 годзе пасада Ўітэкера ўказваецца як «садоўнік». На службе ў Джорджа Гоўлера, прызначанага другім губэрнатарам Паўднёвай Аўстраліі, ён разам зь сям’ёй Гоўлера і яшчэ сям’ю слугамі адправіўся ў Адэлаіду, куды прыбылі 12 кастрычніка 1838 году. Далей яны зьдзейсьнілі чатырохмесячнае падарожжа праз Тэнэрыфэ і Рыё-дэ-Жанэйра[4]. Прыбыўшы на месца, яны знайшлі такія благія ўмовы, што садаводзтва пачало займаць далёка не галоўны прыярытэт[5].
Ўітэкер стаў вядомым за расьліны, якія ён зьбіраў у навакольлях Адэлаіды ў Паўднёвай Аўстраліі ў 1839—1840 гг. У часе вакацыяў ён падарожнічаў па розных месцах Паўднёвай Аўстраліі, уключаючы раку Мурэй, раку Торэнс і іншыя месцы, зьбіраючы гербарый. Ўітэкер быў першым чалавекам, які мэтанакіравана калекцыянаваў расьліны Флёро і шэрагу іншых рэгіёнаў[6].
Ўітэкер быў у Аўстраліі 19 месяцаў, пакуль 11 красавіка 1840 году не адплыў на караблі Кэтрын Ст’юарт Форбс (Katherine Stuart Forbes) з порта Адэлаіды. На шляху дамоў яго карабль рабіў прыпынкі чатыры разы — на востраве Кенгуру, востраве Сьвятая Гэлена, Маўрыкія і востраве Корва Азорскіх астравоў. Ўітэкер зьбіраў і сушыў расьліны і тут, пакуль карабль стаяў у гэтых партах[7].
Жыцьцё ў Ангельшчыне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 верасьня 1840 Ўітэкер вярнуўся ў Ангельшчыну, і да пачатку 1844 году працягнуў зьбіраньне расьлінаў. Яго дзейнасьць дасягнула свайго піка ў 1851—1852 гг. зь перапынкам каля 1867 году. Ён зьбіраў у розных частках Дэрбішыру, але часам выязджаў па-за межы акругі, у тым ліку ў Булуўэл, Рыл і Дэнбі[8].
У 1846 годзе ён жыў у Брэдсэле ў Дэрбішыры, дзе працаваў настаўнікам у школе для хлопчыкаў[9], фінансаванай сям’ёй Гарпэр Кру[10]. Адтуль ён ліставаўся з сэрам Ўільямам Дж. Гукерам, дырэктарам батанічных садоў К’ю, у спробе абмяняць некаторыя з сваіх аўстралійскіх і зьвязаных зь імі узоры для шэрагу кнігаў па брытанскай батаніке. Ўітэкер сабраў каля 300 расьлінаў, якія ўрэшце былі набытыя К’ю[1]. У гонар Ўітэкера быў названы від расіцы Drosera whittakeri.
У лютым 1847 году Ўітэкер быў абраны чальцом Батанічнага таварыства ў Лёндане. Неўзабаве ён уступіў у «Botanical Exchange Club» і, урэшце, у «Botanical Locality Record Club». Пад 1847 год ён накапіў дастаткова батанічнай інфармацыі для публікацыі «сьпісу рэдкіх расьлінаў, знойдзеных у ваколіцах Брэдсэла, Дэрбішыр»[11]. Публікацыя зьмяшчае сумесь рэдкіх і адносна папулярных відаў, і дае добрае ўяўленьне пра тагачасную батанічную разнастайнасьць вобласьці.
Напрыканцы 1850-х гг. Ўітэкеры жылі ў маленькай вёсцы Морлі непадалёк ад Дэрбі ў Фэрэбі Брук. Жонку Джозэфа звалі Мэры. Джозэф працягваў выкладаць, прымаючы ў сваіх клясах да 12 вучняў, якія, як правіла, ужо скончылі школу, ва ўзросьце ад 8 да 18 гадоў[2]. Тут ён стварыў вялікую калекцыю жывых расьлінаў. Мясцовыя садаводчыя групы паведамлялі, што ён вырошчваў больш за 1300 розных відаў. У 1864 годзе ён апублікаваў работу аб лякальным выміраньні Cypripedium calceolus[12]. Пад 1871 год ён ужо не быў настаўнікам, а «сейбітам і флярыстам»[13]. У 1881 годзе ён апісваецца ўжо як «разводчык і фэрмэр», з двума слугамі, якія жывуць у ягоным доме, і 25-гадовым Ўільямам Ўатгэдам[14], які стаў партнэрам у яго справе[15].
У канцы 1880 гадоў Ўітэкер дапамог Ўільяму Ганту Пэйнтэру з публікацыяй кнігі пра флёру Дэрбішыру[16][17].
Ўітэкер памер 2 сакавіка 1894 году; мэмарыяльна гравіраваная латунная шыльда была ўсталяваная паводле папулярнай падпіскі ў царкве сьвятога Матфея, дзе ён быў царкоўным старастай і дзе быў пахаваны[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Whittaker, Joseph (1815 - 1894). Australian National Herbarium. Праверана 29 November 2010 г.
- ^ а б в Kraehenbuehl, DN; Moyes, N Joseph Whittaker: early English botanical visitor to South Australia // S. Austral. Nat. 73. (3-4): 44-60 (1999) - illus., col. illus. En Icones. Geog=1 Personalia (WHITTAKER_Joseph_(1813-1894)) (KR, 200003613).. — 1999. — В. 3-4. — № 73. — С. 44–60.
- ^ Quarndon Baptism Register 1813-80 D4038/1/2 in Kraehenbuehl and Moyes
- ^ The Pestonjee Bomanjee 1838. South Australia Register (Saturday October 13, 1838). Праверана 30 November 2010 г.
- ^ R. Hetherington, Gawler, George (1795—1869), Australian Dictionary of Biography, Online Edition, Copyright 2006, updated continuously, ISSN 1833-7538, published by Australian National University
- ^ Kraehenbuehl, D.N. History of botany in South Australia 1800-1955. — 1986. — № Jessop J.P. and Toelken H.R. — С. 33–39.
- ^ Hawker, J C Early Experiences in South Australia, Adelaide,. — 1899.
- ^ Herbarium specimens at Derby Museum & Art Gallery
- ^ Derby Mercury 11/6/1856 reported ten years service
- ^ White's 1857 Directory of Derbyshire. — 1857. — С. 179–180.
- ^ A list of rare plants found in the neighbourhood of Breadsall, Derbyshire // The Phytologist. — 1847. — В. II:.
- ^ Cypripedium calceolus The Flora of Derbyshire. Derby City Council. Праверана 30 November 2010 г.
- ^ Перапіс 1871 году
- ^ Перапіс 1881 году
- ^ Derby Probate Register 1894 reported in Kraehenbuehl and Moyes
- ^ Painter, W.H. 1889 A contribution to the flora of Derbyshire, London
- ^ Painter, W.H. 1902 A supplement to a contribution to the flora of Derbyshire