Дастын Гофман
Дастын Гофман | |
па-ангельску: Dustin Lee Hoffman | |
Дата нараджэньня | 8 жніўня 1937[1][2][3][…] (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, кінарэжысэр, актор агучваньня, характарны актор, тэатральны актор, кінапрадусар, тэатральны прадусар, тэлеактор, тэлевядовец |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Дзеці | Джэйк Гофман[d] |
Узнагароды | прэмія «Даностыя»[d] (2012) прэмія «Эні»[d] тэатральная сусьветная прэмія[d] (1967) прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (1997) прэмія АКІ за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (1999) прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (1986)
|
IMDb | ID nm0000163 |
Да́стын Лі Го́фман (па-ангельску: Dustin Lee Hoffman; нарадзіўся 8 жніўня 1937 году, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканскі актор тэатру і кіно, рэжысэр і кінапрадусар. Да пачатку 1980-х гадоў, калі Гофман меў на сваім рахунку адну ўзнагароду прэміі Оскар за галоўную ролю ў фільме «Крамэр супраць Крамэра», ён валодаў самай вялікай колькасьцю роляў «антыгерояў» сярод усіх актораў тагачаснага Галівуду. У 1989 годзе атрымаў другую ўзнагароду Оскар за ролю чалавека, хворага на аўтызм, у фільме «Чалавек дажджу». Па гэты дзень Гофман зьяўляецца адным з найбольш працавітых актораў, што выяўляецца ў дэталёвых рэпэтыцыях і дапамозе калегам у разуменьні сваіх пэрсанажаў. Неаднаразова яго называлі пэрфэкцыяністам, адданым сваёй справе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў габрэйскае сям’і, якая паходзілася з Кіева і Ясаў. Бацька актора працаваў дэкаратарам у Columbia Pictures, перш чым стаць прадаўцом мэблі[5]. Першапачаткова Гофман спадзяваўся стаць клясычным піяністам, вывучаючы фартэпіяна на працягу большай часткі юнацтва і ў каледжы. Аднак, навучаючыся ў каледжы Сьвятой Монікі, маладым хлопцам ён зацікавіўся акторскім майстэрствам. У наступныя дзесяць гадоў актор выконваў выпадковыя работы і быў беспрацоўным, імкнучыся знайсьці любыя даступныя акторскія ролі. Такі лад жыцьця пазьней ён адлюструе ў сваім пэрсынажы ў фільме «Тутсі». Ягонай першай акторскай роляй была роля ў пастаноўцы тэатру Пасадэны, дзе ён поруч з будучым ляўрэатам прэміі Оскар Джынам Гэкманам выступаў у розных творах[6]. Пасля двух гадоў знаходжаньня ў тэатры Гэкман накіраваўся ў Нью-Ёрк, а неўзабаве за ім выправіўся і Гофман. Гофман, Гэкман і Робэрт Д’ювал жылі разам у 1960-х гадах, і утрох яны засяродзіліся на пошуку акторскае працы[7][8]. У гэты пэрыяд Гофман часам здымаўся ў тэлерэклямах, а потым нават і на некаторы час забыўся на акторства, пачаўшы выкладаць. У наступным актор зьяўляўся ў брадўэскіх пастаноўках.
Ягонай прарыўнай роляй стала роля Бэнджаміна Брэдака ў вядомым і знакавым фільме Майка Нікалза «Выпускнік» (1967), за які ён атрымаў сваю першую намінацыю на прэмію Оскар. Наступным ягоным зьяўленьнем на экраны сталася выкананьне ролі Ратса Рыцца ў фільме Джона Шлэзынгера «Начны каўбой» (1969), у якім ён выступаў разам з Джонам Войтам. Яны абодва былі намінаваныя на Оскар, а фільм атрымаў прэмію Оскар як найлепшы фільм году. Актор стаў сапраўднай зоркай, павялічыўшы посьпех у 1970-х гадах, выконваючы ролі, якія сфармавалі ягонае акторскае майстэрства, лёгка зьмяняючы жанры ад вэстэрнаў «Маленькі вялікі чалавек» (1970) і турэмнай драмы «Мятлік» (1973) да роляў супярэчлівага і наватарскага коміка ў фільме «Лэні» Боба Фоса (1975). У 1976 годзе актор выканаў ролю сьледчака, які выкрывае Ўотэргейцкі скандал у фільме «Ўсе прэзыдэнцкія людзі» (1976). У 1979 годзе Гофман разам з Мэрыл Стрып зьявіўся ў сямейнай драме «Крамэр супраць Крамэра». Яны абодва атрымалі ўзнагароды запаветныя статуэткі за свае выступы[9]. Пасьля трохгадовага перапынку ў кіно Гофман вярнуўся ў камэдыйную кінастужку Сыдні Полака «Тутсі» (1982), якая распавядае пра актора, які змагаецца за кар’еру і прыкідваецца жанчынай, каб атрымаць запаветную акторскую ролю. Ён вярнуўся на сцэну, згуляўшы ў 1984 годзе ролю Ўілі Ломана ў спэктаклі «Сьмерць прадавача», а праз год паўтарыў гэтую ролю ў тэлевізійным фільме, за што атрымаў прэмію Эмі. У 1987 годзе ён зьявіўся разам з Ўорэнам Біці ў камэдыі Элэйн Мэй «Іштар»[10]. Ён атрымаў сваю другую прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю дзякуючы выкананьню ролі аўтыста Рэя Бэбіта ў фільме 1988 году «Чалавек дажджу» разам з Томам Крузам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dustin Hoffman // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Dustin Hoffman // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Dustin Hoffman // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118552414 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «Dustin Hoffman Biography». Film Reference.
- ^ «The 50-Year Hoffman-Hackman History». The New York Times.
- ^ «Celebrity Roommates». Xfinity Entertainment.
- ^ «Robert Duvall, Hollywood's No. 1 Second Lead, Breaks for Starlight». People.
- ^ «Hollywood Flashback: Dustin Hoffman and Meryl Streep First Won Oscars for 'Kramer vs. Kramer'». The Hollywood Reporter.
- ^ «To Wish Upon Ishtar». The New Yorker.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дастын Гофман (анг.) на сайце IMDb
- База зьвестак Брадўэю
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі Сэсіля Б. Дэ Міля
- Ляўрэаты прэміі Цэнтру Кенэдзі
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле альбо тэлефільме
- Акторы ЗША
- Кінарэжысэры ЗША
- Ляўрэаты прэміі BAFTA
- Ляўрэаты прэміі «Эмі»
- Галівудзкая алея славы