Тутсі (фільм)
Тутсі | |
па-ангельску: Tootsie | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d], камэдыйная драма[d] і гомасэксуалізм у кіно |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Фрэдрык Стэйнкамп[d] |
Вытворчасьць | Mirage Enterprises[d] і Columbia Pictures[d] |
Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Netflix |
Дата выхаду | 1982 і 25 сакавіка 1983[9] |
Працягласьць | 112 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 21 000 000 $ |
Прыбытак | 177 200 000 $ |
Старонка на IMDb |
«Ту́тсі» (па-ангельску: Tootsie) — амэрыканскі рамантычны камэдыйны фільм 1982 году рэжысэра Сыдні Полака, у якім Дастын Гофман сыграў галоўную ролю. У ролі другога пляну выступілі сам Полак, Джэсыка Лэнг, Тэры Гар, Дэбні Коўлмэн, Біл Мюрэй, Чарлз Дэрнінг, Джордж Гэйнз, Джына Дэвіс і Дорыс Бэлак. Фільм распавядае пра таленавітага, але маральна няўстойлівага актора зь вельмі дрэннай рэпутацыя. Гэта прымушае яго выдаць сябе за асобу жанчыны, каб знайсьці працу. Фільм быў адаптаваны Лары Гелбартам, Бары Левінсанам, Элэйн Мэй і Мюрэем Шысгалам паводле аповесьці Гелбарта і Дона Макгуайра. У 1998 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША палічыла фільм культурным, гістарычным і эстэтычна значным, і абрала яго дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў[10].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майкл Дорсі (Дастын Гофман) ёсьць паважаным акторам, але ў Нью-Ёрку ніхто ня хоча зь ім працаваць, бо ён зьяўляецца абалютным пэрфэкцыяністам і ўвесь час чапляецца за дробязі, праз што зь ім складана працаваць. Пасьля многіх месяцаў бяз працы Майкл чуе пра адкрыцьцё новай ролі ў папулярнай дзённай мыльнай опэры «Паўднёва-Заходні генэрал» ад сваёй сяброўкі і студэнткі акторскага майстэрства Сэндзі Лэстэр (Тэры Гар), якая спрабуе сябе на ролю адміністратаркі шпіталя Эмілі Кімбэрлі. Аднак, ейная спроба сталася няўдалай. Праз адсутнасьць працы Майкл у адчаі выдае сябе за жанчыну, праслухоўваючыся як Дораці Майклз, і атрымлівае ролю. Майкл успрымае працу як спосаб зарабіць 8 тысячаў даляраў дзеля пастаноўкі асабістага спэктакля свайго сябра Джэфа Слэйтэра (Біл Мюрэй), у якім будуць граць галоўныя ролі ён і ягоная сяброўка Сэндзі. Майкл выконвае ролю Эмілі ў ролі жорсткай фэміністкі, што зьдзіўляе іншых актораў і здымачную групу, якія чакалі, што яна стане, як падрыхтавана паводле сцэнару, чарговай аслабелай жанчынай. Ягоны пэрсанаж хутка становіцца нацыянальнай сэнсацыяй.
Калі Сэндзі ловіць Майкла ў ейнае лажніцы напаўраспранутым, бо ён хоча прымерыць ейную вопратку дзеля пошуку ідэяў гардэробу Дораці, ён прыкідваецца тым, што хоча займацца зь ёй каханьнем. Яшчэ больш абгастраючы справы, яго прывадлівае адна з зорак сэрыялу, Джулі Нікалз (Джэсыка Лэнг), маці-адзіночка, якая знаходзіцца ў нездаровых адносінах з амаральным сэксістам і рэжысэрам шоў Ронам Карлайлам (Дэбні Коўлмэн). Майкл пачынае сябраваць з Джулі, але тая мяркуе, што сябруе з Дораці. Пазьней, калі Дароці робіць посьпехі ў наладжваньні сяброўства з Джулі, такая сканчвае адносіны з рэжысэрам паводле парады Дораці. Дораці спрабуе пацалаваць Джулі, але тая пужаецца і аддаляецца ад Дораці. Між тым, у Дораці ёсьць свае зацятыя мужчыны, якія дабіваюцца ўвагі зь яе боку. Гэта найстарэйшы ўдзельнік акторскага складу сэрыялу Джон Ван Горн (Джордж Гэйнз) і ўдавец і бацька Джулі Лес Нікалз (Чарлз Дэрнінг). Лес прапаноўвае шлюб, настойваючы, каб Дораці падумала пра гэта, перш чым адказаць. А калі Майкл у вобразе Дораці вяртаецца дадому, яго чакае Джон, каб прызнацца ёй у сваіх пачуцьцях.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм меў вялікі посьпех, які быў і фінансава падмацаваны. Гэта быў другі паводле прыбытковасьці фільм 1982 году. «Тутсі» быў намінаваны на дзесяць прэміяў «Оскар», у тым ліку ў намінацыі за найлепшы фільм. Аднак, толькі Джэсыка Лэнг сталася адзінай пераможцай прэстыжнае ўзнагароды ў намінацыі найлепшай жаночай ролі другога пляну. На агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг ухваленьня 90%, заснаваны на 49 аглядах, зь сярэднім рэйтынгам 7,69/10. Паводле крытычнае справаздачы «Тутсі» не растрачвае сваёй высокай канцэпцыі камэдыйнага пасылу праз чульлівыя дыялёгі і спагадлівае стаўленьне да герояў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/tootsie
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/es/film591499.html
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0084805/
- ^ http://www.metacritic.com/movie/tootsie
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37339.html
- ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0084805/fullcredits
- ^ а б в г д е ё ж Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Complete National Film Registry Listing». Library of Congress, Washington, D.C. 20540 USA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тутсі на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Тутсі на сайце AllMovie (анг.)
- Тутсі на сайце Rotten Tomatoes (анг.)