Перайсьці да зьместу

Ясы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясы
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Румынія
Першыя згадкі 1408
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Iași[d] Міхай Кірыка[d][1]
Геаграфія
Плошча 93,9 км²
Вышыня НУМ 66 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 47°09′44″ пн. ш. 27°35′20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 362 142 чал. (2016)[3]
Афіцыйная мова румынская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02-32
Паштовы індэкс 700001–700951
Нумарны знак IS
Сайт primaria-iasi.ro
Ясы на мапе Румыніі
Ясы
Ясы
Ясы

Я́сы (па-румынску: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтар Заходняе Малдовы. Насельніцтва 362 142 чалавекі (2016 год).

Ясы часам называюць «калыскай румынскае культуры»[4].

Упершыню згадваецца ў 1408 годзе. З 1565 да 1862 году Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаньнем Малдовы і Валахіі, у 1859—1862 гг. у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.

У 1916—1918 у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў хаўрусныя стасункі з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).

Габрэі складалі значную частку, а пэрыядычна і большасьць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. У Ясах паўстаў першы габрэйскі тэатар, які граў на ідыш. Падчас Другой сусьветнай вайны большая частка габрэйскага насельніцтва была дэпартаваная ў Трансьністрыю (Прыднястроўе); большасьць тых, хто выжыў, рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасьляваенныя гады. З 127 сынагогаў засталася толькі адна.

Сацыяльныя праблемы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасьцю злодзеяў-машнарэзаў[5], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай машнарэзаў»[6].