Данецк
Данецк лац. Danieck | |||||
укр. Донецьк | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1779 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Данецкая меская рада | ||||
Мэр: | Аляксей Кулемзін[d][1] | ||||
Плошча: | 570,7 км² | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | ▼ 927 201 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1624,67 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 622, 623 | ||||
Паштовыя індэксы: | 83000—83490 | ||||
Нумарны знак: | AH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д.Каардынаты: 48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. | ||||
Данецк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт мескага галавы |
Дане́цк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк[3], у 1923—1941 і 1943—1961 роках — Сталіна[4]) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміўс. Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 570,7 км². Насельніцтва 927,2 тыс. чал. (2017). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г. зв. «шахтарская» сталіца.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
- Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
- Колькасьць раёнаў — 9;
- Колькасьць пляцаў — 21;
- Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
- Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
- Вадасховішчы — Кальміўскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
- Рэкі — 5: Кальміўс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
- Колькасьць тэрыконаў — 125.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку[5].
- 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава[6]; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
- 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
- 1917: атрымаў статус места.
- 1932: цэнтар вобласьці.
- 1970: ЮНЭСКО прызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
- 1978—2006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэальная колькасьць насельніцтва гораду значна адрозьніваецца ад насельніцтва ў межах ня толькі праз аглямэратыўнасьць, але і празь няўзгодненасьць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Ўсходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі места. Рэальнае насельніцтва гораду (без аглямэрацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.
- 1926 — 174 тыс. чал.
- 1939 — 474 тыс. чал.
- 1959 — 708 тыс. чал.
- 1971 — 891 тыс. чал.[7]
- 1991 — 1160,7 тыс. чал.[8]
- 2001 — 1033,4 тыс. чал.[9]
N | Нацыянальнасьць | Колькасьць | Агул. вага (%) |
---|---|---|---|
1 | Расейцы | 493 392 | 48,15 |
2 | Украінцы | 478 041 | 46,65 |
3 | Беларусы | 11 769 | 1,15 |
4 | Грэкі | 10 180 | 0,99 |
5 | Габрэі | 5087 | 0,50 |
6 | Татары | 4987 | 0,50 |
7 | Армяне | 4050 | 0,40 |
8 | Азэрбайджанцы | 2098 | 0,20 |
9 | Грузіны | 2073 | 0,20 |
Іншыя | 13 001 | 1,27 | |
Разам | 1 024 678 | 100,00 |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.
Прадпрыемствы па здабычы каменнага вуглю, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімічных рэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Культавыя збудаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Катэдральны сабор
-
Праваслаўная царква
-
Грэка-каталіцкая царква
-
Царква Сьв. Георгія
-
Каталіцкі касьцёл
-
Царква Ўваскрасеньня Гасподняга
-
Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
Сучасная архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Green Plaza
-
Данецкі плянэтар
-
Жылы комплекс King's Tower
-
Мост праз Кальміўс
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шэфілд, Вялікабрытанія
- Бохум, Нямеччына
- Шарлеруа, Бэльгія
- Таранта, Італія
- Дэтройт, ЗША
- Масква, Расея
- Вільня, Летува
- Растоў-на-Доне, Расея
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://gorod-donetsk.com/glava-administratsii/10678-biografiya
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2017 року zip (укр.)
- ^ Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов // «Украина-Центр» № 47 2008
- ^ Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
- ^ Феодосий Макаревский: Материалы для историко-статистического описания Екатеринославской Епархии: Церкви и приходы прошедшего XVIII столетия. — Екатеринослав: типография Я. М. Чаусского, 1880.
- ^ Юзово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Донецк // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Донецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
- ^ Всеукраїнський перепис населення 2001 року