Беларуская аграрная партыя
Беларуская аграрная партыя | |
па-беларуску: Беларуская аграрная партыя | |
Лідэр партыі | Міхаіл Русы |
---|---|
Заснавальнік | Сямён Шарэцкі |
Дата заснаваньня | 13 чэрвеня 1992 (32 гады таму) |
Распушчаная | 21 жні́ўня 2023 |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Фабрыцыюса, 7 «А» |
Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
Ідэалёгія | прапрэзыдэнцкая |
Колькасьць | 1242 (2002) |
Белару́ская агра́рная па́ртыя (БАП) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Лідэрам партыі зьяўляецца Міхаіл Русы. Кіроўны орган — Цэнтральны савет.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усебаковы ўдзел сябраў гэтай партыі ў дзейнасьці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня пасродкам дэлегаваньня сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаваньне грамадзян, фармаваньне і разьвіцьцё іх сьвядомасьці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасьці; выяўленьне меркаваньняў грамадзян па любых пытаньнях грамадзкага і палітычнага жыцьця і давядзеньне іх да ведама шырокай грамадзкасьці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіраваньня; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцьці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця сяла; захаваньне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцьця, разьвіцьцё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная 13 чэрвеня 1992 году. Дата рэгістрацыі — 13 ліпеня 1992 году. Дата перарэгістрацыі — 22 верасьня 1999 году. Першым старшынём партыі быў Сямён Шарэцкі. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 34 месцы ў парлямэнце. У Вярхоўным Савеце Беларусі 13‑га скліканьня партыя мела найбольшую фракцыю — 44 мандаты, яе старшыня быў абраны сьпікерам. Канстытуцыйны крызіс 1996 году раскалоў партыю на тых, хто падтрымаў Лукашэнку, і тых, хто разам з Шарэцкім застаўся ў Вярхоўным Савеце. IV партыйны зьезд у канцы сакавіка 2000 году заявіў аб намеры супрацоўнічаць з уладай і абраў старшынём Міхаіла Шыманскага[2]. У парлямэнцкіх выбарах 2000 году партыя займела 5 месцаў, у 2004 годзе — 3 месцы, у 2008 годзе — 1 месца.
12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне ў сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
- ^ Сяргей Каралевіч (4 студзеня 2008) Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Аграрнай партыі БелаПАН. Наша Ніва. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
- ^ Сяргей Каралевіч (15 чэрвеня 2009) Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі. БелаПАН. Праверана 12 сьнежня 2011 г.