Андрыянкі
Андрыянкі | |
польск. Andryjanki | |
Першыя згадкі: | 1463 |
Былая назва: | Андрыянчыцы |
Мясцовая назва: | Ondryjanki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 339 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-111 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23° у. д.Каардынаты: 52°37′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23° у. д. |
Андрыянкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Андрыя́нкі (па-польску: Andryjanki, па-падляску: Ondryjanki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі. Пасьля мяцежу Глінскіх Андрыянкі перайшлі ў князёўскія добра Жыгімонта Старога.
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках [3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Андрыянкі ўзгадваюцца ў 1463 годзе, калі браты Барыс і Васіль аддалі братам Станіславу і Вайцеху войтаўства ў Сяклюках, якое набыў яшчэ іхны бацька Воўчак у часах валоданьня вялікага князя Вітаўта. Абазначае гэта, што вёска Андрыянкі існавала яшчэ да 1430 году. Была заселяная русінамі, пра што сьведчыць дакумэнт з 1466 году. Да 1505 году андрыянкаўскую маёмасьц трымалі баяры з прозьвішчам Андыянчыц, а пасьля гэтыя землі Аляксандар Ягелончык падарыў Міхалу Глінскаму. Пасьля мяцежу Глінскіх Андрыянкі перайшлі ў князёўскія добра Жыгімонта Старога. У 1517 годзе Андрыянкі атрымаў падскарбі вялікі літоўскі Ян Абрагам Езафовіч(be), які адпрадаў арэнду Андрэю Фальковічу. У 1521 годзе Жыгімонт Стары аддаў Андрыянкі Андрэю Фальковічу на ўласнасьць. У час ягонага валоданьня ў Андрыянка была праедзеная валочная памера (маёнтак Андрыянкі ахопліваў сабою 29 мужыцкія валокі ў саміх Андрыянках ды 11 у Жалоцьках. Першая царква ў гонар Узьдзьвіжанья Крыжа Гасподняга існавала тут ужо ў 1580 годзе. У руках ягонай сямі Андрыянкі заставаліся да канца XVI ст., а ў XVII ст. былі далучаныя празь сямейныя сувязі з боцькаўскімі валоданьнямі Сапегаў. У 1743 годзе падскарбі дворны літоўскі Юзэф Францішак Сапега фундаваў новую царкву. Пасьля пажару царквы ў 1895 г. на мясцовых могілках была пабудаваная капліца сьв. Ануфрыя (у 1922 годзе была адабрана правасалаўным і перанесеная на каталіцкія могілкі ў Дзядковічы). Ад Сапегаў у другай палове 18 ст. Андрыянкі прайшлі да Патоцкіх, якія прадалі маёнтак у XIX ст. сям’і Гарткевічаў. Вёска (без фальварчай сядзібы) налічвала ў 1906 годзе 502 жыхароў (зь іх 480 праваслаўных і 22 каталікоў). У 1912 годзе закончылася пабудва новай мураванай Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы[4].
У міжваенны пэрыяд Андрыянкі прыналежалі да гміны Куты Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 359 жыхары (224 жыхароў было запісаных палякамі і 135 беларусамі)[5]. Пасьля вяртаньня жыхароў зь бежанства Першай сусьветнай вайны польскія ўладаы забаранілі адчыняць мясцоваю парафію і царква была прыпісаная да парафіі ў Боцьках. Каталікі з Андрыянкаў некалькі разоў у міжваенны пэрыяд беспасьпяхова намагаліся пераняць царкву на касьцёл. Пасьля Другой сусьветнай вайны нацыянальна-канфэсійны склад вёскі рэзка памяняўся, бо аж 17 беларускіх сем’яў выехалі да Савецкага саюзу[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Андрыянкі былі далучаныя да гміны Боцькі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 30 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Andryjanki svoja.org Праверана 30 красавіка 2015 г.
- ^ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Andryjanki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna Boćki 2013, s. 409-422
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 20 (пол.) Праверана 30 красавіка 2015 г.
|